Па той бок журналістыкі / «ХРУКціна»! :)))

У сэнсе – «фрукціна»!!! Ага, абзываюся і смяюся!  
Пазаўчора яшчэ хацела напісаць, ды ўсё ніяк...
Здаецца, у нас пачаўся ўжо сезон хурмы??? Як жа я яе люблю! Асабліва, калі не цвёрдая, і не ў кісель, і не вяжа... Толькі вось з гандлем у нашай правінцыі – бяда-а-а-а-а-а...
Дасталася мне цвёрдая. На выгляд – вязаць будзе абавязкова. Таму абыходжуся з ёй безапеляцыйна. На мароз!!! Значыць, у лядоўню.
Праз пару дзень дастаю. Хрукт як хрукт. Толькі што цвёрды – біцца можна – і ледзяны навобмацак. У сэнсе – колеру звычайнага, аранжавага. Хаця і мёрз. Выклала на талерачку, няхай грэецца.
А праз колькі хвілін зайшла на кухню – і ахнула! Во гэта шубу ў цяпле нарасціла хурма!!!


І адразу чамусьці прыгадаўся Новы год! А яшчэ кніга «Дзікі сабака Дзінга». Вельмі папулярная калісьці. І эпізод з апельсінамі адтуль – па аналогіі:

«Ён апусціў апельсін у халодную ваду, і на паверхні яго праз імгненне выступіў лёд. Ён пакрываў яго тонкай скарынкай, і апельсін блішчаў, як шар, што вісеў на маленькай піхце. Тата ўдарыў па скарынцы нажом, яна раскалолася на часткі, і з асколкаў лёду, што растаюць хутка на далоні, выйшаў круглы і свежы плод. Незнаёмы і цудоўны на поўначы быў яго пах і колер. І маленькі брат Фiлькі баяўся яго і не еў». 

А гэта я пагарэзнічала ўжо. Лапкі!!!


Спадзяюся, што хутка і да нас дойдзе добрая хурма. Бо гэтая пасля лядоўні – у кісель. А была ж цвёрдай...
  • elina, 03.11.2019 00:03 #
    +1
    1
    А меня угостили килограммом фейхоа)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.11.2019 11:57 #

      Ого! Ні разу не ела. Смачна?
      ответить на комментарий
      • elina, 03.11.2019 15:10 #
        +1
        1
        Ооочень!
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}