Па той бок журналістыкі / Двойчы ў адну...

...ага, гэта часцяком пра мяне.
... Вечар, маршрутка з Мінска. Сабралася амаль цэлая, але людзі, у асноўным, выходзяць па бліжэйшых населеных пунктах. У выніку да Чэрвеня даязджаюць усяго 2-3 чалавекі. 4-5 – бывае, але рэдка.
Пакуль праехалі паўдарогі, увесь час чула кашаль знаёмага. І шморганне носам. Аднекуль з канца машыны. Але калі людзі, што сядзелі за мной, выйшлі ў Валевачах... А гэта яшчэ нам да горада 1/3 шляху ехаць... Той знаёмы вырашыў перасесці на сядзенне прама за мной і... Давай мяне абкашліваць! Давай мяне абчыхваць!!! КАРАВУЛ!!! Людзі, ратуце! А я-то сяджу на першым сядзенні за вадзіцелем... Ну не ісці ж мне ў хвост машыны...
Сяджу. Цярплю. Штораз сціскаюся ў камячок. У думках кажу:
1. Ты мяне што – заразіць вырашыў?!
2. Як ты мне, так і я табе.
3. Зараза да заразы не прыстае!!!!
Карацей, ледзь даехала да свайго прыпынку. І пашыбавала па свежым паветры, абтрасаючы з сябе чужыя мікробы!
І ўсё прыгадвала, што ў сезон прастудных захворванняў раяць, каб не захварэць, у людных месцах трымаць за шчакой скрылік лімону. Хм... Цікава, а яго заменнік – айва – падыдзе?! Гэта я магу...
... Дзень наступны. Раніца. Маршрутка. Месцаў вольных на нашым прыпынку ўжо мала. Але я паспяваю яшчэ прысесці, а вось два хлопцы, што зайшлі за мной, ужо стаялі. Сяджу ў радзе, дзе два сядзенні. І не паспяваем мы ад'ехаць ад прыпынку, як мужчына насупраць мяне, які сядзіць на сядзенні адзіночным, пачынае... Што?! Правільна, кашляць! Практычна бесперапынна! Людзі, ратуйце!!! Ды што гэта такое???
А народу ўсё прыбывае. Хутка напакаваліся, як шпроты ў бляшанку ці селядцы ў бочку. Мабыць, дождж вінаваты. Усе імкнуліся паехаць як мага хутчэй. Бо нашы хліпенькія прыпыначкі, на жаль, цяпер практычна не захінаюць ні ад дажджу, ні ад ветру.
Вось ужо і да майго перадапошняга сядзення той, хто едзе стоячы, дайшоў. З аднаго боку, няёмка, што трымаецца за яго. Валасы прышчамляе. Даводзілася па тым сядзенні добра-такі спаўзці ніжэй, каб уратаваць свой скальп. Але сама ездзіла стоячы і ведаю, як цяжка за тое сядзенне ўтрымацца і не зачапіць таго, хто сядзіць. Таму і не ўзнікала. Пацярплю.
А вось кашлюн апынуўся надзейна захінутым ад мяне!!!! І... кашляць амаль перастаў – вось дзіва! Мабыць, не так цікава кашляць у чужую спіну і...
  • Lapka, 05.11.2019 21:35 #
    +1
    1
    Главное - руки мыть, а нос можно шарфиком прикрыть. Не болей!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2019 21:36 #

      Так, мыць рукі з мылам – гэта і мая фішка! Дзякуй! Я буду вельмі старацца!!!
      ответить на комментарий
  • elina, 05.11.2019 22:07 #
    +1
    1
    Маска. Не?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 05.11.2019 22:29 #

      Таксама падумала, але... Не ўмею ў ёй дыхаць...
      ответить на комментарий
  • Gina, 05.11.2019 22:45 #

    :)
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
Rodnulechka сёння ў 13:07
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}