Па той бок журналістыкі / Варона... з мазгамі?! :)))

Нікога не хачу пакрыўдзіць! І варон – таксама...   Але сёння адна з іх уразіла сваім... м-м-м... інтэлектам.
... Люблю, калі ў мяне раніцай яшчэ стае часу да пачатку працоўнага дня, а надвор'е так і шэпча. Тады іду ад станцыі метро да офіса нетаропка, круцячы галавой ва ўсе бакі, разглядаючы такія знаёмыя ўжо краявіды (практычна год разглядаю!!!) і ўсё ж штораз знаходзячы ўсё новае і новае, усё больш цікавае.
Вось і сёння выдалася такая цудоўная раніца... Не, пра раніцу ў нашым горадзе не скажу. Мярзоцце. Дождж лье, чакаеш маршрутку пад парасонам. Тады таропка яго складаеш, змяшчаеш у пакет, падаеш мокрымі рукамі зараней падрыхтаваныя манеты... А тады едзеш і сохнеш... Бр-р-р-р-р-р! Не люблю...
А выходжу сёння на Каменнай Горцы... Ну ляпата ж! Ні дажджу, ні ветру. Так ужо класна. Вось каб яшчэ ўсе курцы куды-небудзь падзеліся – і быў бы поўны рэлакс!
Іду нага за нагу... Міма цэлых кучаў апалага лісця. Яго ўчора ўранні (і якраз-такі пад дажджом не слабым!!!) камунгасаўцы зграбалі ў кучы. Цікава, і што за такая пільная патрэба была рабіць гэта пад дажджом??? Без усялякіх там накідак... Гэта ж колькі яны тады сушылі тую аб'ёмную спецвопратку, у якой былі????
А самае галоўнае – кучы-то і сёння ляжаць. Сэнс?! Мне наадварот больш падабаецца апалае лісце, чым лісце ў кучах. Тым больш і раяць яго не зграбаць, асабліва ў парках. Але...
Невялікія кучкі лісця згрэбеныя і паміж кустамі. А непадалёк ад 26-й паліклінікі яшчэ трохі раскіданага лісця. І варона... дбайна збірае яго там у дзюбу.
Іду і разважаю: а на фіга ёй зараз лісце??? Увосень??? Гняздо віць ужо не будзе... Хіба... Уцяпляць?!  Ну, гэта мне зразумела якраз-такі!
Гуляю далей. У сэнсе – іду паціху ў офіс (і прыходжу ўсё роўна штораз на 15-20 хвілін раней, ну што ты зробіш?! Не супадаем мы з транспартам...). Паварочваю ўжо галаву не направа, дзе была варона, а налева. І метраў праз пяць...
Метраў праз пяць бачу, як акурат перад маімі вачыма тая ж варона з лісцем у дзюбе прызямляецца... ля кучы лісця... І апускае прынесенае туды!!!!!!
Не, ну вы ўяўляеце карціну алеем????? Варона ўзяла некалькі лісцікаў і прынесла іх у кучу!!! Роўненька туды апусціла!
А затым... пачала ўжо збіраць у дзюбу бОльшае лісце!!!
Што было далей, не ведаю. Далекавата адышлася, каб, азірнуўшыся, убачыць.
Ну, як вам варона???
  • batleya, 06.11.2019 22:00 #
    +1
    1
    Дбайная птушка! А чым яшчэ заняцца ў асеніім горадзе раніцой?))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.11.2019 22:02 #

      Нуу-у-у-у-у... Я разумею, што ў мінулым жыцці яна відавочна была камунгасаўцам, але...   Чаго ж з самай раніцы адразу за прыбіранне хапацца?! Можна, напрыклад, кавы папіць...  
      ответить на комментарий
  • elina, 06.11.2019 22:48 #
    +1
    1
    Обожаю этих врановых. Такие умняшки!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.11.2019 22:49 #

      Во-во! Таксама назіраю за імі – і ўражваюся.
      ответить на комментарий
  • Nayana, 07.11.2019 08:21 #
    +1
    1
    Обалдеть!!! Они вообще очень забавные и, кажется, гораздо умнее своих сородичей)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2019 10:14 #

      Ага! Вось і я абалдзела...
      ответить на комментарий
  • natchen, 07.11.2019 09:38 #
    +1
    1
    они нереально умные))) консервные банки кидают на дорогу , чтобы машина проехала и "открыла", клювиков в пакетике с соком делают дырочки, чтобы попить и т.д.)))Не зря живyт долго))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2019 10:15 #

      Ого! Таксама штосьці такое бачылі?!
      ответить на комментарий
      • natchen, 07.11.2019 10:20 #

        да, вот это все перечисленное наблюдала)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 07.11.2019 10:21 #

          Супер! Хацела б і я паглядзець...
          ответить на комментарий
          • natchen, 07.11.2019 10:23 #
            +1
            1
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 07.11.2019 10:29 #

              Клас!!!!! Гэта ж трэба людзям столькі наздымаць!!! Такое падгледзець! Дзякуй!!!!
              ответить на комментарий
              • elina, 07.11.2019 11:18 #
                +1
                1
                Кстати, многие не различают ворон, галок, грачей и вОронов. На видео выше собраны все, хотя и название «удивительные вороны»))
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 07.11.2019 11:19 #

                  А таксама звярнула ўвагу!
                  ответить на комментарий
              • natchen, 07.11.2019 11:49 #
                +1
                1
                ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}