Па той бок журналістыкі / Двойчы ў адну-2...

Закон парнасці – ён жа такі... Распачаўся – так хутка не спыніш... І на гэты раз не зусім так быццам бы бяскрыўдна...
За год штодзённых паездак у Мінск на працу было, вядома ж, усяго. І суперхуткасная язда, і рэзКае тармажэнне, і праезды ляжачых паліцэйскіх на поўнай хуткасці. І адным з селядцоў у бочцы была таксама, не раз. Прывыкла. Прыцярпелася. Практычна не заўважаю, калі не дужа рэзка ўсё. Але тут...
... Учора ўвечары мы ледзь не наляцелі на другую маршрутку!!! Далібог, не бачыла: яна адразу стаяла на мосце (!!!) на паласе разгону-тармажэння ці затармазіла там рэзка. Але факт застаецца фактам: сігнал, рэзкі тормаз... Аб'язджаем. Магчыма, можна было ўбачыць зараней, але... вадзіцель адцягнуў увагу на адлічванне рэшты. Але 100% не даю, што можна было б папярэдзіць сітуацыю. Убачыла і адчула толькі вынік. Непрыемнае, скажу я вам, адчуванне...
... Сёння раніцай. На пад'ездзе да «Магілёўскай» традыцыйна затор на святлафорах, але не дужа крытычна. Бывала горш, калі аварыя дзесьці ў паласе... Карацей, ніякіх прычынаў для манеўру я асабіста не ўбачыла. Да павароту зусім блізка. Не, чамусьці з крайняй левай захацеў вадзіцель пераехаць у другую. Добра, што рэакцыя добрая. І тармазы ў машыне моцныя. Сігнал, тормаз... Стаім...«Фэйсам» на адной паласе амаль што, «філеем» у сваёй. М-да... Гэта шчасце, што ў маршрутцы сёння ніхто не ехаў стоячы. А вось калі б, як учора... Селядцы ў бочцы... Было б праблемна.
А на самым святлафоры... Такога я за ўсё жыццё не бачыла! Мы паварочваем ужо па стрэлцы, а прама перад носам машыны, фактычна прыцёршыся бокам, машына з другой паласы пайшла праз нашу першую на паварот!!! Ё!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Нас падрэзалі ЖЭСТАЧАЙША!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Я б ужо там выказвалася б, не саромеючыся. А вадзіцель толькі і прамовіў "авечка". І патлумачыў таму, хто сядзеў побач, што такое тут часта бывае.
Не ведаю, што там у вадзіцеля ўнутры было, але знешне ён такі спакойны... Як удаў...
І няхай гэты экіпаж асаблівай акуратнасцю (прабачце, хлопцы! Кажу, як ёсць!) у яздзе не вылучаецца... Але ён мне ўсё роўна падабаецца менавіта сваім спакоем. І не агрызаюцца яны, як іншыя.
... Але двайны стрэс я сёння схапіла...   Хнык!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
  • batleya, 07.11.2019 20:24 #
    +1
    1
    Што тут сказаш - адрэналінчык можа і не лішні, але не такім чынам!) Няхай дарога будзе спакойнай!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2019 20:26 #
      +1
      1
      Уу-у-у-у-у, там ужо такі стрэс намаляваўся...  Дзякуй вялікі за пажаданне!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}