Па той бок журналістыкі / Вынеслі мозг... :(((

Заўтра будзе роўна год маёй новай, але, як аказалася, такой звыклай і ў той жа час незвычайна разнастайнай працы. І роўна год, як я езджу ў Мінск.
За гэты час давялося прыладжвацца і прывыкаць да штодзённага транспарту туды і назад. І калі метро паўгадзіны – гэта фактычна незаўважна, дык маршруткі... Усяго было... Ёсць... І, вядома ж, будзе. 
Неяк хутка навучылася прапускаць міма вушэй гучную музыку самых розных стыляў. Інакш можна сапраўды саскочыць з катушак. Вядома ж, было разуменне, што вадзіцелям яна трэба, каб не заснуць, асабліва ў цёмны час сутак. Пасля неяк музыка сышла практычна на «не»... Рабілі зусім ціхенька. Так, што пад настрой хацелася нават папрасіць уключыць гучней.  
Але аднекуль зноў узяліся аматары гучнай. І сёння ўвечары была засадаа-а-а-а-а-а... Гучная музыка спераду (сядзела за вадзіцелем адразу) з пераключэннем каналаў (усё горш і горш) і ўласных запісаў. Практычна блатны шансон, ух, ё!!!!   
Але прапусціла б і гэта, каб ззаду... Не равеў фільм на смартфоне. Шабашнік (па тыпу) дахаты вяртаўся. Навушнікі?! Не, не чуў...   
І вось спераду і ззаду на мае бедныя мазгі такая напасць... Гаварыць штосьці, зразумела ж, сабе даражэй... Перацярпела...
Значыць, на гэтым тыдні перасаджваюся на аўтобус аўтапарку. Паберагу свае мазгі – яны мне яшчэ спатрэбяцца. Тым больш, што пойдзе ўжо другі год маёй працы... на любімай працы...    
  • Nayana, 11.11.2019 22:05 #
    +1
    1
    сочувствую. Езжу в ушах со своей музыкой, иначе хочется убивать))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2019 22:07 #
      +1
      1
      Дзякуй, Надзя! Якраз прыгадвала Вас і Вашу музыку. Я не фанат слухаць яе на смартфоне, але падумала, што навушнікі трэба з дому прыхапіць. Бо сітуацыі бываюць розныя...  
      ответить на комментарий
      • Nayana, 11.11.2019 22:09 #
        +1
        1
        так а в чем разница музыки со смартфона от музыки из других источников? Покупаете хорошие уши, чтоб ни извне, ни наружу ничего не попадало, качаете эквалайзер,ставите хоть Шопена и кайф)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.11.2019 22:11 #

             Ну, так...  Дарэчы, цярпець не магу і "дзіравыя" навушнікі, як я іх называю. Сядзе з такімі ў маршрутцы побач... Ці ў метро... Я, бывае, цікаўлюся: а навошта навушнікі??? Навакольным і так добра чуваць...   
          ответить на комментарий
  • ProstoOdinChelovek, 11.11.2019 22:10 #
    +1
    1
    я тоже как Надя, всегда с наушниками. и в мой мозг вообще никакие звуки и раздражители извне не проникают. попробуйте)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2019 22:13 #

      Алеся, я разумею... Проста не хачу музыкі ў такой колькасці... Калі едзеш пасля працоўнага дня, напоўненага рознымі гукамі і размовамі вышэй даху... Хочацца банальнай цішыні... Але калі проста вушы заткнуць... Баюся, што рэальна засну і праеду свой прыпынак!    А так я не ўмею спаць у транспарце...
      ответить на комментарий
      • Nayana, 11.11.2019 22:31 #
        +1
        1
        Так звуки леса. Не шучу, кстати
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.11.2019 22:32 #

          А, ну, ці шум хваляў... Надзя, варыянт! Дзякуй за падказку!!!   
          ответить на комментарий
  • batleya, 11.11.2019 22:18 #
    +1
    1
    Даволі знаёмая праблема. Тут ужо не да густу. Спачуваю і падтрымліваю памкненне слухаць сваё!) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2019 22:22 #

      І ў цябе такое бывае?! Вось жа не паверу... Заходнікі – яны ж іншыя... Мне вашы вадзіцелі якраз-такі спадабаліся (колькасцю 3 штукі!).
      ответить на комментарий
      • batleya, 12.11.2019 22:31 #
        +1
        1
        Ага, ёсць нічога, але калі дома напяваеш "Пролетят мотыльки над тайгой словно сотни оборванных судеб..." - клініка!)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2019 22:34 #

          Шойта за песня????     
          ответить на комментарий
  • elina, 11.11.2019 22:57 #
    +1
    1
    Попросить водителя растолкать на Вашей остановке. И беруши в уши или наушники без музыки вообще
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2019 23:01 #

      Дык я ж і пісала! Спачатку – навушнікі без музыкі, а тады – праспаць прыпынак!   О, не... Прасіць пра штосьці вадзіцеляў нашых (за рэдкім выключэннем)... Сабе даражэй...   А розніцу, як пісала ўжо Канстанціну, я адчула падчас вандровак у Нясвіж і Мір... Розніцу паміж вадзіцелямі... Добра яшчэ, што такое вось патрапленне рэдка бывае... Каб не фільм ззаду, прапусціла б міма вушэй... А так... Паміж молатам і накавадлам... Але нічога... Забудзецца і гэта... 
      ответить на комментарий
      • elina, 12.11.2019 00:58 #
        +1
        1
        Да, и это пройдет)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2019 09:09 #

          Ага!   І нават ужо... прайшло...
          ответить на комментарий
      • Lapka, 12.11.2019 09:04 #
        +1
        1
        Будильник на смартфоне
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2019 09:10 #

          Што з ім зрабіць??? Уключыць на ўвесь салон???   
          ответить на комментарий
          • Lapka, 12.11.2019 09:12 #
            +1
            1
            Чтобы не проспать
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 12.11.2019 09:14 #

              Дык калі вушы заткнутыя, я ж не пачую яго!!!   
              ответить на комментарий
              • aelita, 12.11.2019 11:01 #
                +1
                1
                если в наушниках, то музыка от будильника в наушниках заиграет, ну и вибро...
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 12.11.2019 11:02 #

                      Як жа ўсе хочуць мяне пабудзіць!!! Ды я ўвогуле-то наўрад ці засну!!!    Падумаеш, 50 хвілін...
                  ответить на комментарий
                  • aelita, 12.11.2019 12:35 #
                    +1
                    1
                    да я ж к тому, если вдруг уснете, я вот в поезде если засыпаю, до того как придет проводник меня будить, всегда просыпаюсь а как спать в маршрутке даже не знаю, тем более за 50 минут, да и при таком шуме... 
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 12.11.2019 12:36 #

                      Я ў транспарце ўвогуле-то не сплю. Проста не ўмею. Нават падчас начных пераездаў за мяжой... Але раптам?! Усё ж бывае ўпершыню...   
                      ответить на комментарий
                      • aelita, 12.11.2019 12:47 #
                        +1
                        1
                        я стараюсь спать, так дорога быстрее проходит
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 12.11.2019 12:49 #

                          У мяне старайся-не старайся... Бацькі з дзяцінства прывучылі спаць у цемры і цішыні. Так што без варыянтаў, якая б ні была стомленая...  Зайздрошчу тым, хто ўмее спаць усюды і заўсёды! 
                          ответить на комментарий
                          • aelita, 12.11.2019 12:56 #
                            +1
                            1
                            я тоже с детства в темноте и тишине, и чтобы ддверь в комнату закрыта была обязательно, и сейчас не могу дома уснуть при свете или при работающем компьютере,  но полежать с закрытыми глазами, даже если и мозг не отдыхает, а думает, бывает уже достаточно (это в поезде), что еще там делать 2 часа 20 минут в одну сторону пути)))) на рабочем ноутбуке фильмов нет, интернета нет в пути, а работать можно только через интернет
                            ответить на комментарий
                            • sonejka-ja, 12.11.2019 13:01 #

                              Трэба фільмы на працоўны ноўтбук! Я раней, калі ездзіла ў камандзіроўкі амаль тры гадзіны ў адзін бок на трох відах транспарту – аўтобусе, электрычцы і цягніку, брала планшэт. А на планшэце – фільмы. І яшчэ ёсць жа мабільны інтэрнэт... У мяне – памерам 8 гігоў...  
                              ответить на комментарий
                              • aelita, 12.11.2019 13:15 #
                                +1
                                1
                                у меня больше 20 гигов мобильного, но в пути он не ловит, очень плохо, фильмы точно не посмотришь,  я уже и так не знаю, что смотреть, уже столько дней командировок было... иногда качаю себе фильмы на телефон, и с телефона смотрю, но чаще просто лежу...
                                ответить на комментарий
                                • sonejka-ja, 12.11.2019 13:40 #

                                  Ха! Дык калі лежачы, можна і спаць!  У мяне ў маршрутцы не паляжыш цалкам гарызантальна! Толькі калі ў праходзе...   
                                  ответить на комментарий
                                  • aelita, 12.11.2019 14:34 #
                                    +1
                                    1
                                    я знаю, я ж себе еще и купе беру, и чаще так, что одна в купе)))) либо с коллегой, с которой вместе едем
                                    ответить на комментарий
                                    • sonejka-ja, 12.11.2019 14:36 #

                                      ВАЎ!!!!!!!!!!!!!!! Увогуле супер!!!   
                                      ответить на комментарий
  • poker-face, 12.11.2019 08:01 #
    +1
    1
    Сочувствую,, мне полегче , так не замечаю...хотя если наверное какой нить death metal ....
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2019 09:11 #

      Дык і я прапускаю... Калі толькі разам спераду і ззаду на вялікай гучнасці – рознае...    А так... Няхай сабе слухаюць...   
      ответить на комментарий
  • Gina, 12.11.2019 08:48 #
    +1
    1
    Згодна з Наянай. ;)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2019 09:11 #

      Наконт гукаў прыроды??? 
      ответить на комментарий
      • Gina, 12.11.2019 09:48 #
        +1
        1
        Йес)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2019 10:02 #

             Трэба будзе закінуць у смартфон... 
          ответить на комментарий
  • Lapka, 12.11.2019 09:05 #
    +1
    1
    Меня больше раздражает втыкание в телефон на ходу по-черепашьи и громкий разговор. Так и хочется сказать, для чего вам телефон? И так докричитесь
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2019 09:13 #

      Ой, я называю іх – зомбі. Ну праўда, у метро зірнеш – і ажно страшна... Уваткнуліся ў тэлефоны... Ні па баках не глядзяць, ні куды ідуць... Зайшлі ў вагон уваткнуўшыся, выйшлі ўваткнуўшыся... Ой-ёй!!!      
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 12.11.2019 11:33 #
    +1
    1
    Спачуваю. У свой час, калі давялося жыць у мегаполісе і карыстацца грамадскім транспартам, асабліва ў час пік, вельмі дапамагала звычка абстрагавацца ад навакольнага асяроддзя. Калі навокал нават не дзесяткі, а сотні твараў, какафонія розных гукаў, і на ўсё звяртаць увагу, можна звар'яцець. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2019 11:40 #
      +1
      1
         Дзякуй! Але не буду ў пяты раз тлумачыць, чаму менавіта ўчарашняя сітуацыя мяне выбіла з каляіны, добра?! І як я ўмею абстрагавацца... 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 12.11.2019 21:37 #

    Нічога не зразумеў  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2019 22:16 #

      Шо так?????
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
503 поста
Последние комментарии
Gina
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}