Па той бок журналістыкі / Залессе. Тут памятае лесвіца крокі Агінскага...

А вы былі ў Залессі?! Палацава-паркавым ансамблі, што ў свой час належаў выбітнаму кампазітару, палітычнаму дзеячу, патрыёту сваёй краіны Міхалу Клеафасу Агінскаму?! Смаргонскі раён. Раю!
Яго самая класная класіка, якую чула практычна з дзяцінства, – паланэз "Развітанне з Радзімай". Ведаеце такі?!
Выбрала сюды ў гэтым адмысловым выкананні. А ўвогуле, выканаўцаў шмат – на любы густ... Мне больш падабаецца са словамі... А вам?

 
Завіталі мы ў Залессе 8-га лістапада – падчас вандроўкі па Гродзеншчыне. Але цяпер я мару прыехаць сюды ўлетку! Уяўляю, якая там прыгажосць, калі зеляніна вакол... Калі ў зялёным убранні векавыя ліпы ды іншыя дрэвы...
Але і голай ужо восенню ёсць сваё хараство. І ў дрэвах без лісця, і ў пародзістых конях на высокіх нагах... А галоўнае – у бялюткіх будынках. Паўночнымі Афінамі называлі сядзібу нездарма...
І наступным разам абавязкова трэба будзе замовіць экскурсію! А гэтым з-за недахопу часу проста самі хадзілі, разглядалі... Рукі, вядома ж, так і цягнуліся дакрануцца да старажытнасці. Але ж усе – дарослыя людзі, рукі трымалі пры сабе. Хаця супрацоўнікі музея, што тут месціцца, пільна за намі сачылі...
Што там ёсць, пераказваць не буду... І фота зусім няшмат. Галоўнае – уражанні ад атмасфернасці тых мясцінаў, ад сустрэчы са спадарыняй Гісторыяй і спадарыняй Музыкай... 
А яшчэ мне на хвілінку падалося, што зараз па дубовай лесціцы, якая захавалася з тых часоў у сваім нязменным выглядзе, спусціцца сам Міхал Клеафас, падыдзе да музычнага інструмента і сыграе для нас свой знакаміты паланэз...

 
 
 
 

 
 
  • elina, 12.11.2019 08:04 #
    +1
    1
    Своеобразно. Атмосферно.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2019 09:43 #

      Ага! І душэўненька там так... 
      ответить на комментарий
  • aelita, 12.11.2019 11:04 #
    +1
    1
    Жила недалеко от Залесья, но так ни разу и не попала туда(((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2019 11:05 #

      Так, ад Смаргоні гэта недалёка... 
      ответить на комментарий
      • aelita, 12.11.2019 12:35 #
        +1
        1
        я знаю, но за год так ни разу там и не побывала, все не было либо времени, либо сил
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2019 12:37 #

          Я ведаю, што Вы ведаеце! Ну, можна ж і з Мінска з'ездзіць. Было б жаданне. А то грошай, магчымасцяў і часу ніколі не стае...
          ответить на комментарий
          • aelita, 12.11.2019 12:46 #
            +1
            1
            после командировок, уже никакого желания в выходные куда то ехать
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 12.11.2019 12:47 #

              Шкада... А я люблю... Колькі б ні ездзіла, увесь час цягне...
              ответить на комментарий
              • aelita, 12.11.2019 12:51 #
                +1
                1
                5 часов в день в поезде, и так 3-4 дня подряд...  пропала вся эта поездатая романтика, поезд ассоциируется с командировкой а если брать сморгонь, то есть электрички, которые едут 2 часа (как маршрутка), а стоят меньше (маршрутка 7, электричка 2,38)
                ответить на комментарий
  • batleya, 12.11.2019 22:27 #
    +1
    1
    Бываў там! Намеснік старшыні райвыканкама добры знаёмы ды і фестваль батлеечны ладзіўся там. І хоць прышлося канкрэтна  паваяваць з аматарамі "фанеры" у батлейцы, уражанні заставліся класнымі, асабліва ад прыроднага атачэння (ішоў дождж!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2019 22:31 #

      Вось я як прачытала пра батлеечны фестываль, адразу ж і падумала: а ці былі вы там??? Ну супер, што былі... А тады ўжо цалкам быў музей Агінскага? 7 залаў, здаецца? Бо першы раз мой брат з жонкай былі, калі там практычна яшчэ нічога не мелася... А зараз -- ах!
      ответить на комментарий
      • batleya, 12.11.2019 22:36 #
        +1
        1
        Музей быў, толькі-толькі аздоблены. але мне нават пашчасціла папіць кавы за вялікім сталом у шыкоўных крэслах! мяне ж паклікалі тады як эксперта -фалькларыста (аж дагэтуль нос задзіраецца!))))) А затым два разы прыязджалі ды паказвалі сваё "этна" на фоне , даруй Божа, каляцаркоўных "казак". Але заўсёды ўдзячны той публіцы, якую не правесці на мякіне!))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2019 22:37 #
          +1
          1
          Оо-о-о-о--о, супер!!!! Во як цікава... Але ж у цябе – заўсёды цікава...  
          ответить на комментарий
          • batleya, 12.11.2019 22:38 #
            +1
            1
            Неяк так)))
            ответить на комментарий
  • Mirax, 18.11.2019 21:50 #
    +1
    1
    Паўночныя Афіны... Сапраўды чароўнае месца. Мне не раз даводзілася там быць. Памятаю час, калі там усё было ў заняпадку, а потым аднаўленчыя работы. І знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай" быў напісаны менавіта там у Залессі.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.11.2019 23:06 #

      Оооо, хто з'явіўся!!!! :))) Шчыра вітаю!!! Допісы будуць?!:)))) Здорава, што і Вы там былі! А я чытала ўжо меркаванні даследчыкаў, што паланэз быў напісаны не ў Залессі...
      ответить на комментарий
      • Mirax, 22.11.2019 06:07 #
        +1
        1
        Дзе не быў бы напісаны паланэз, але ў ім адчуваецца любоў аўтара да Радзімы, перажыванне за яе лёс. Яго мелодыя гучыць у стагоддзях... А што датычыцца допісаў, то як заўжды ідэі ёсць, а часу няма)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 22.11.2019 11:14 #

          Але ж у чаканні... допісаў!   
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
503 поста
Последние комментарии
Gina
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}