Іду сёння ад сваёй цырульніцы, нага за нагу... Сыра, мокра, шэра... Настрой – нуль... Градусаў... І без усялякага Фарынгейта...
Іду і думаю сама сабе: "А ці ўбачу я сёлета снегіроў?!" Ну, улічваючы гэтае дурдом-надвор'е – пытанне рытарычнае... А так жа я ўжо некалькі зімаў запар радавалася гэтым прыгожым птушачкам.
Іду, разглядаю пустыя дрэвы. Даходжу да заўсёднага месца дыслакацыі снегіроў, гляджу на дрэвы праз дарогу... І не веру сваім вачам!
СНЕГІРЫ!!!! Ды шмат! Проста застыла насупраць, рот разяпіўшы!!!
Ну, нішто сабе неспадзяваначка!!!! Вы падумайце! Снегу -- няма... Марозу -- няма... Снегіры -- ёсць. І есці ім, вядома ж, хочацца. А тут, на дрэвах, заўсёднае харчаванне.
Праўда, фота на такой адлегласці не атрымалася... Быў бы яшчэ снег, было б сонечнае неба – усё падсвечвалася б. А так вам давядзецца паверыць мне на слова, што тыя шэрыя камячкі, якія можна разгледзець толькі на агромністым павелічэнні, -- гэта і ёсць снегіры. Затое калі павялічыць, у парачкі можна разгледзець чырвоныя грудкі... Цьмяна так...
Затое жаданне я загадала!
2
1