Па той бок журналістыкі / З учарашняга вечара – грэюся! :)

Ну, мабыць, усе ў курсе, як у нас з абагрэвам цяпер у транспарце?! Паколькі на вуліцы «гарачыня», у маршрутках міжгародніх (прынамсі, у нас) ацяпленне альбо не ўключаюць зусім, альбо ўключаюць так... што да мяне яно не даходзіць. Таму прастуда ўсё ж была. Праўда, яе надзвычай хуткай ліквідацыі (ажно сама здзівілася!) дапамог своечасова прапіты ўвосень "Фітагор". Усё ж імунітэт які-ніякі зараз ёсць...
А тут лёгкае такое пахаладанне ўвечары і ўранні. Лёге-е-е-енькае такое!    Як прамысловасць у фільме «Службовы раман»...   І ўчора ў маршрутцы я лавіла цяпло. Да таго ж, села яшчэ ўдала – акурат насупраць «трубы».    Прыехала такая задаволеная, як котка, што наелася вяршкоў!   
А сёння ўранні ў маршрутцы – сюрпрайз! Замест 5-7 вольных месцаў – адно ў салоне (у самым «задзе» машыны, і адно побач з вадзіцелем. Палезла ў салон. А там па краях двое такіх не худзенькіх мужычкоў...   І адна тоненькая дзяўчына. А мне застаецца не сядзенне, а... палова...   
Уціснуцца – уціснулася, але да сядзення – не адкінуцца. Мае плечы – на плячах суседзяў. Сядзець абсалютна нязручна. Але пакуль я думала, што б мне зрабіць, сусед справа ледзь прыкметна паварушыўся, і я – раз! – прабілася спіной да сядзення!   
А прама з-пад яго – цуд! Цяпло! Ды такі моцны струмень! І мае закалелыя ў чаканні маршруткі ногі хуценька так сагрэліся. І зноў даехала ў цяпле. Задаволеная!   
  • 7
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 15 января 2020 12:08
Ответить автору поста
sonejka-ja
504 поста
Последние комментарии
krem
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}