Па той бок журналістыкі / Свая «Венецыя»...:(

Сапраўдная Венецыя ў мяне такі здарылася. У 2013-ым. І нават пост тут быў... Але ж, як кажуць, пакуль знойдзеш...
Але пазаўчора здарылася іншая «Венецыя». Усё, што нажыта зроблена працай практычна без роздыху ў выхадныя...  Ва ўсе выхадныя... Усё пайшло пад ваду. І другія суткі там знаходзіцца.

 

 
 
Такое ўпершыню здарылася летась, калі мы засталіся без бульбы. Тады вада на ўчастку стаяла 2 тыдні (!!!). Асноўны ўдар, у тым ліку і маральны, прынялі на сябе мамачка і тата. Я пачатку не бачыла. Таму наіўна меркавала, што за пару дзён усё сыдзе... Не сышло.

А сёлета гэта здарылася... У дзень, які адмераў роўна 2 месяцы, як няма з намі маёй мілай мамачкі...:( А я ўсё не веру... :( Я не веру!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! МАМА, МАМАЧКА МАЯ, ДЗЕ ТЫ?????????????????

... Паглядзім, за колькі сыдзе вада сёлета. Улічваючы, што хутка нам зноў абяцаюць ліўні. І што 40 тысяч літраў вады ўчора было адкатана «бочкай» за ладную  суму грошай (і гэта яшчэ мне зніжку зрабілі!). І нічога фактычна не змянілася... А тады дождж уліў... Зноў. Учора.
Сёння раніцай да пачатку працоўнага дня з'ездзіла на дачу на веласіпедзе. Трохі меней вады, чым учора раніцай, але трохі болей, чым пасля адкаткі. А ўсё чаму?! Бо наш участак самы нізкі. І апошні на вуліцы. І на яго вада шуфлюе з дарогі. З дзвюх дарог. І з усіх участкаў...

 
Пра падымаць думалі яшчэ раней. Але быў сумны вопыт, калі прывезлі зямлю, і яе давялося доўга-доўга перабіраць, вызваляючы ад шкла, друзу ды іншых «прыемнасцяў». І пасля яшчэ доўга не маглі пазбавіцца ад лебяды.
Цяпер падказалі, што трэба прабіць свідравінку – накшталт той, што для вады. Каб туды сыходзіла. Буду «рыць» у гэтым накірунку. На будучае. Бо сёлетні ўраджай ужо не выратаваць...
У інтэрнэце ўжо адшукала, што гэта свідравіна дрэнажная. І яна абуладкоўваецца зусім па-іншаму. І глыбока не прабіваецца. Толькі ж цяпер трэба адшукаць, хто зробіць без заезду тэхнікі на ўчастак. Бо там яна, тая тэхніка, і пасля сыходжання вады застанецца навечна... Аб'явы-то такога кшталту таксама бачу. Але як яно насамрэч?! Буду даведвацца...
Можа, хто ў курсе, як робяцца дрэнажныя свідравіны? Можа, хтосьці абуладкоўваў сабе?! Падзяліцеся, калі ласка, вопытам. Толькі не трэба спасылак на матэрыялы ў сеціве – у мяне іх сотні...:( Толькі калі асабісты вопыт... Раптам...
І выказванняў "Усё будзе добра" таксама не трэба... Не будзе... :( Праверана...
  • oligarh, 17.06.2020 13:02 #
    +1
    1
    Хоть один плюс есть? Дом не затопило?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.06.2020 13:07 #
      +1
      1
      Дом і не затапіла б, ён нашмат вышэй... Маецца на ўвазе -- узровень падлогі. Падвала няма...
      ответить на комментарий
      • oligarh, 17.06.2020 13:18 #

        Уже хорошо. Предлагаю Вам следующим этапом сменить аватарку на улыбчивое солнышко, пускай пока и в смысле "назло врагам" :) Возьмите пример с меня - аватарка с бутылкой пива.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 17.06.2020 13:35 #
          +3
          3
          Капец!!!!!!!!!!!!!!!!!!:((((((((((((((((((((( Без далейшых каментароў.............................
          ответить на комментарий
          • oligarh, 18.06.2020 00:15 Комментарий удален автором блога.
  • Udachnik, 17.06.2020 14:25 #
    +1
    1
    Вельмі шкада і працы і будучага ураджаю. Мяне ад падобнагаа ратуе толькі тое, што агарод на схіле і глеба пясчаная, таму ўся вада сыходзіць уніз у меліярацыйны канал. Затое ў спякоту не спраўляўся паліваць. Нават не ведаю, што параіць. Як варыянт выкапаць невялікую сажалку, каб вада сцякала, але шмат клопатаў з дазволам і ўзгадненнямі. Ды і праца будзе каштаваць нямала.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.06.2020 14:27 #
      +1
      1
      Дзякуй за спачуванні.  Так, сажалка не варыянт. Варыянт – свідравіна... А то мы той самы «меліярацыйны канал» для ўсіх астатніх...:(
      ответить на комментарий
  • zelenaya, 17.06.2020 19:43 #
    +1
    1
    А насосом качать есть куда? Сочувствую, Солнышко(
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.06.2020 21:00 #
      +1
      1
      Шчыра дзякую! Калі б было куды качаць помпай, не было б праблем... Няма куды. На дарозе агромністая лужына.. :(
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 17.06.2020 22:18 #
    +1
    1
    Мае спачуванни...  И так, згодны з табою у тым, што час не лечыць... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.06.2020 07:49 #

      Дзякуй, Алесь...
      ответить на комментарий
  • natchen, 18.06.2020 00:13 #
    +1
    1
    кошмар какой-то(  ...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.06.2020 07:49 #

      Тут ужо і з каранавірусам кашмар падкраўся непрыкметна... :( Плюс да ўсяго...
      ответить на комментарий
      • malplab, 18.06.2020 08:44 #
        +1
        1
        Што здарылася? Захварэлi? Як балюча гэта чытаць :(
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.06.2020 08:46 #

          Дзякуй Вам за неабыякавасць! Пакуль незразумела яшчэ, але верагоднасць вельмі вялікая... Кантакт з кантактам, як высветлілася... З учора злёгку каўбасіць... Праз пару-тройку дзён высветліцца, тады напішу пэўна... 
          ответить на комментарий
          • malplab, 18.06.2020 09:56 #
            +1
            1
            Трымайцеся!
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 18.06.2020 09:56 #
              +1
              1
              Шчыра дзякую!
              ответить на комментарий
      • natchen, 18.06.2020 12:13 #
        +1
        1
        что неудивительно...в условиях белорусской реальности.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 18.06.2020 12:13 #

          Вядома ж...:( Сцеражыся-не сцеражыся...
          ответить на комментарий
          • natchen, 18.06.2020 12:14 #
            +1
            1
            все так....переболеют многие.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 18.06.2020 12:15 #

              І добра, калі перахварэюць і застануцца жыць... :( Праблема-то ў гэтым...:(
              ответить на комментарий
              • natchen, 18.06.2020 12:18 #
                +1
                1
                не все, увы. Кто-то должен умереть...
                ответить на комментарий
  • Nayana, 18.06.2020 10:07 #
    +1
    1
    Охренеть...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 18.06.2020 10:07 #

      Ужо... Гэта зрабіла... :(
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
741 пост
Последние комментарии
Lapka учора ў 13:01
Lapka 17.01.2021 21:03
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}