Па той бок журналістыкі / Свая «Венецыя». Тыдзень пасля патопу...

Тыдзень быў учора, 23 чэрвеня... Ну што я магу сказаць?! Вада сышла, але шмат дзе яшчэ на ўчастку топішся... Можна застацца без ботаў...:( Таксама яшчэ вельмі сыра... Пахне балотам... Брр-р-р-р-р...:( Палец прыкладзеш да зямлі, а адтуль -- вада... Не ведаю, колькі будзе сохнуць. У перспектыве ж зноў дажджы...
Што выратуецца, таксама невядома. Магчыма, тое, што было вышэй і адкуль вада сышла першай... Кусты маладыя, якія я толькі ўвосень купіла...
Магчыма, частка памідораў. Перцы пад пытаннем. Гарох, дзе вышэй, магчыма, але гэта недакладна... Цыбуля толькі калі зімовая... Астатняя – наўрад. Бульба – штук 30 кустоў. Там, дзе самае высокае, астатняя – безнадзейна... Агуркоў не будзе... Морква – можа, крыху. Як і буракі. 
Патысоны, кабачкі – таксама магчыма... Калі не адгніюць... Па некалькі штучак... Капуста загінула на 2-х градках цалкам, на трэцяй, магчыма, некалькі штук выжыве...
Учора тата пасля абеду стараўся некуды далезці, хоць штосьці падварушыць. Нават трускалак трохі сабраў. Але яшчэ больш гнілых павыкідаў.
Я сёння з раніцы на веласіпедзе на гадзіну з'ездзіла. Галоўнае – мамачцы на могілкі кветак завезла з дачы... І бабулі з дзядзькам. А ўчора да працы там прапалола... Так зарастаюць могілкі травой!!! Мусіць, давядзецца ўсё ж пырскаць «Тайфунам». Бо буду ездзіць у офіс – не буду спраўляцца...:(
Ну, на фотках вось тое, што больш-менш...

 
 
 
 
 
Да нас усё ж, хаця і запознена, прыляцелі ластаўкі! Учора ўвечары над галавой іх сямейка шчабятала...

 
Сёння раніцай... Але дужа вадзяністыя... Што не дзіўна...

 
А вось што сабе расце і расце, не зважаючы на патоп, дык гэта немудрагелістыя шматгадовыя кветкі...

 
 
 
І нават аптэчны рамонак цяпер ужо сам насеяўся і выжывае...

 
А я – на тыя ж граблі... Фактычна безнадзейна, а стараюся «забіцца», але хаця б штосьці зрабіць...:(
  • poker-face, 24.06.2020 11:55 #
    +1
    1
          
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 24.06.2020 11:55 #

          
      ответить на комментарий
  • Udachnik, 24.06.2020 12:14 #
    +2
    2
    Бітва за ўраджай у прамым сэнсе слова.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 24.06.2020 12:15 #

      Так... Толькі зараней безнадзейная... :( Гэта ўжо не ўраджай, а крохі... Калі выжывуць...:(
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 24.06.2020 12:17 #
        +1
        1
        Крыўдна, канешне.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 24.06.2020 12:17 #

             
          ответить на комментарий
  • Lapka, 24.06.2020 12:19 #
    +1
    1
    Моя мама лет десять переживала, что. За климат такой, если не вымерзнет, то вымокнет,. Ане вымокнет, то высохнет. А теперь рукой махнула(
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 24.06.2020 12:21 #
      +2
      2
      Я яшчэ толькі другі год перажываю...:) Таму ў мяне яшчэ 8 на перажыванні...:) А калі б не патоп, проста так у нас нічога не вымерзла б, не вымакла б і не высахла б... Эх...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
741 пост
Последние комментарии
Lapka учора ў 13:01
Lapka 17.01.2021 21:03
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}