Вось з учарашняга дня прыляпілася да мяне гэтае «п»! :)))) Было – чатыры «п», цяпер – два «п»... Але гэта так, проста асацыяцыі...
А галоўнае – вось яно!
Брат пачаставаў. Яны з жонкай у лес з'ездзілі.
Літр лісічак. Маладзенькіх, крамяных, тоўсценькіх, сакавітых. Адразу відаць, што дажджу ім было даволі!
Так што заўтра будзе адна з любімых страў – смажаная бульба з грыбамі! :)
1