Па той бок журналістыкі / Афінагенаў дзень, альбо тры «НЕ»... :)

Хочаце – верце, хочаце – праверце... Але нашыя продкі здаўна такія прыкметы на Афінагенаў дзень (29 ліпеня) захоўвалі. Фармулюю як тры вялікія «НЕ»! Сёння НЕ хадзілі ў лес, НЕ вудзілі рыбу і НЕ падмяталі ў хаце і на двары. І ўсё гэта было звязана з праявамі нячыстай сілы.
Вы верыце ў нячыстую сілу?! :) Я – веру... :)
Даўней у гэты дзень шмат у якіх мясцовасцях Беларусі спраўлялі зажынкі. Першы сноп павінна была зжать і звязаць самая старэйшая жанчына ў родзе. А затым яго ўрачыста змяшчалі ў чырвоны кут у хаце. Ён лічыўся лекавым і абярэжным. Зярняткі маглі з'есці самі, а сцябліны аддавалі свойскай жывёле. І яшчэ абавязкова некалькі зярнятак захоўвалі, каб з іх пачаць сяўбу на наступны год. Лічылася, што тады ўраджай таксама будзе добрым.
Эх, вось была ж у людзей вера, а ў прыродзе – пастаянства...
Таксама лічылася, што з гэтага дня ўжо спадае гарачыня, ночы робяцца больш халоднымі, а птушкі перастаюць спяваць і задумваюцца пра пералёт у цёплыя краіны. Хаця па такой зіме... Могуць ужо і дома дзесьці пад стрэхамі перазімаваць...:)
Так што калі хтосьці сёння ў лес сабраўся і не перадумаў... Раскажыце пасля, ці было што цікавае...:)
  • batleya, 29.07.2020 10:47 #
    +2
    2
    А ў нашым лесе суш стаіць! Нават тых летніх дожджыкаў, што пралятаюць над намі, не хапае. А сёння ў лес і так не пайду - дзеткі прыязджаюць, будзем святкаваць наш юбілей надвячоркам!) Так што завітвайце!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.07.2020 10:52 #
      +1
      1
      А ў нас тых дажджоў... На ўвесь Мір хопіць! :) Оо-о-о-оо, прыемнага святкавання!
      ответить на комментарий
      • batleya, 29.07.2020 10:52 #
        +1
        1
        Дзякуй!)) А вам сонейка паболей!))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 29.07.2020 10:53 #

          І таксама дзякуй! :)
          ответить на комментарий
  • Malechka, 29.07.2020 10:54 #
    +2
    2
    классный день, я считаю) предки специально придумали, чтобы отдохнуть на законных основаниях))))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.07.2020 10:56 #

      Ну, так-то яно так... Але ж на жніве завіхаліся цэлы дзень... :)
      ответить на комментарий
  • Clown, 29.07.2020 10:58 #
    +1
    1
    Чёрт!!! В лес сходил! :)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.07.2020 10:59 #

      Аа-а-а-а-а-а-а-а-а!!!!! :))) Але ж чорта не сустрэлі???? :)
      ответить на комментарий
      • Clown, 29.07.2020 11:00 #
        +1
        1
        А кто его знает :) Вдруг за кустами, под листьями прятался :)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 29.07.2020 11:02 #

          Галоўнае – у шахматы не прапанаваў згуляць... :) Ці ў карты... :)  
          ответить на комментарий
  • poker-face, 29.07.2020 10:59 #
    +2
    2
    самое приколько что я себе пару колосков для икебаны с утра нарезала как старшая женщина в доме :)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.07.2020 10:59 #

      О, ты ведала!!! :))) Малайчына!!!
      ответить на комментарий
      • poker-face, 29.07.2020 11:00 #
        +1
        1
        не ведала , случайное совпадени
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 29.07.2020 11:01 #

          Ай, ну скажы, што ведала... :) Класнае супадзенне! Прыемна ж! :)
          ответить на комментарий
          • poker-face, 29.07.2020 11:05 #
            +1
            1
            ага
            ответить на комментарий
  • Ayrlily, 29.07.2020 11:32 #
    +1
    1
    теперь зажинки раньше делают
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.07.2020 11:32 #

      Так. Але – гледзячы дзе...:)
      ответить на комментарий
  • zelenaya, 29.07.2020 13:35 #
    +1
    1
    Собиралась в лес, решила, что спать я люблю больше))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.07.2020 13:48 #

      І правільна вырашылі! :) Ухваляю! :)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
697 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}