Па той бок журналістыкі / «МокраЯ Я... Кар!»

... Па асфальце важна шпацыравала варона. Пад дажджом. Зусім не звяртаючы на яго ўвагі... Дождж, здаецца, абыходзіў яе бокам... Хаця такое і немагчыма...
Яна важна ішла міма сметніцы. Спакойна. Нават не паварочваючы галавы. Відаць, паснедала ўжо. А можа, проста дэманстравала свой гонар. Памятаеце вядомае?! «Самі прыйдуць і самі ўсё дадуць...» Магчыма, яна так ішла ў чаканні вялікага кавалка сыру?! :)
Такі сюжэцік я ўбачыла ўчора, падыходзячы да офіса. :) І якім жа было маё здзіўленне, калі сёння я ўжо ўбачыла варону... на брамцы! Яна важна сядзела там і ганарліва (а можа, пагардліва?!) зверху пазірала на ўсіх.
І вось хочаце – верце, хочаце – не... Але мне падалося, што гэта – адна і тая ж варона! :)
Цікава, дзе яна мне сустрэнецца заўтра?! Хоць бяры яе ў штат! :)
  • 13
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 29 июля 2020 12:20
Ответить автору поста
sonejka-ja
697 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}