Па той бок журналістыкі / "Чатыры рубасы": многа, мала, нармалёва?!

– Добры дзень! А перадайце, калі ласка, у садовае таварыства (яно па дарозе) невялікі пакет.
– Чатыры рубасы – і няма пытанняў!
– Ну што ж з вамі зробіш... Бярыце. Дзякуй вялікі!
Дыялог у маршрутцы. "4 рубасы" – кошт праезду аднаго чалавека з Мінска да Чэрвеня.
А цяпер, шаноўныя знатакі, увага – пытанне! :) "Чатыры рубасы" за "перадаць пакет на прыпынку" – гэта многа, мала ці нармалёва?!
У мяне ў сувязі з гэтым шмат чаго прыгадалася. Нам таксама не раз даводзілася карыстацца "перадачамі" праз маршрутчыкаў. Яшчэ тых, нашых, з якімі ездзілі па запісе. І было таксама ўсяго...
Адна прывозіла лекі з Бараўлянаў у Чэрвень. Малюююююсенькі пакецік. Які проста ляжаў і есці не прасіў, праўда?! На той час білет каштаваў (на старыя грошы) 20 тысяч. Аддала столькі, спыталася, ці хопіць. У адказ – незадаволены позірк. Але разышліся з мірам...:) Толькі нервы згарэлі, што пакуначак з лекамі ляжаў за лабавым шклом на самым сонцы. Але каго гэта хвалявала?!
Некалькі разоў перадавала з маім самым любімым на той час маршрутчыкам добрыя сумкі сваякам у Бараўляны. Штораз аддавала акурат за месца грошы. Аб'ёмы, я ж разумею... Плюс дастаць, аддаць. І штораз ён адмаўляўся ад грошай наадрэз! Маўляў, пастаянная кліентка, з ім езджу. Навошта яшчэ браць грошы?! Ды і не на плячах тыя сумкі ён нясе.
– А калі я наступным разам захачу мех бульбы перадаць?!
– Возьмем і мех бульбы, без пытанняў...
Мы з ім практычна з аднаго пакалення. Аднаго выхавання.
У сучасным свеце дзейнічае формула: "Кожная праца павінна быць аплачана". Дадам: і кожная паслуга таксама. Але... Калі мне штосьці трэба зрабіць, што не патрабуе вялікіх намаганняў, я ніколі не вазьму за гэта аплату! І нават калі з намаганнямі... Ну па-іншаму мяне выхавалі...
А тут... Ну, няхай бы сабе – "2 рубасы"... Ну яшчэ быццам і нічога... Але 4...
А якое вашае меркаванне на гэты конт? І ці заўсёды вы за дробязную паслугу бераце аплату?
  • Elem, 30.07.2020 16:40 #
    +1
    1
    па-чалавечы гэта зашмат (у нас бяруць дзесьци адну трэць ад квитка) але яны рызыкуюць - пры праверцы за такое можа нагарэць дый небяспечна - хто яго ведае, што у пакунку
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.07.2020 16:41 #

      Пакет празрысты... :) Бачна, што прадукты... О, у вас там яшчэ па-боску... Згодна...
      ответить на комментарий
  • sheldon, 30.07.2020 16:51 #
    +1
    1
    Передать из Минска в Гродно маршруткой рублей пять обычно, билет 15 если ничего непоменчлось. Но если что-то объемное в багажник могут и стоимость билета попросить
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.07.2020 16:53 #

      Таксама, атрымліваецца, 1/3... Па-чалавечы... І сабе, і людзям! :) Пра аб'ёмнае – зразумела ж...
      ответить на комментарий
  • Lapka, 30.07.2020 18:47 #
    +1
    1
    Маршруткой не передавала, поездом приходилось, но в какое-то время перестали брать, начальство запретило. Давала, сколько попросят, но это было дешевле билета.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.07.2020 18:51 #

      Зразумела...
      ответить на комментарий
  • Nayana, 30.07.2020 22:14 #
    +1
    1
    Передавали мне и я пару раз в наш гп, бесплатно брали
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.07.2020 22:28 #

      Здорава!
      ответить на комментарий
  • zelenaya, 30.07.2020 22:24 #
    +1
    1
    Желательно проверять, что ты передаешь.  На железке не взяли даже в фабричной упаковке детскую смесь. Пассажиры соглашаются за треть билета.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 30.07.2020 22:28 #

      Цікава...
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 31.07.2020 10:31 #
    +1
    1
    Добрага ранку!  Хочаш яблычкаў? Я тут табе пакінуў    
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 31.07.2020 10:33 #

      Прывітанне! :) От дзякуй за клопат! :) Толькі звычайна да Яблычнага Спасу яблычкаў не ядуць... А талерачка зачОтная! :)
      ответить на комментарий
      • Zveroboy, 31.07.2020 10:35 #
        +1
        1
        Гэта ападышы. Сорт летні, "Алена"  На некаторых галінках так многа, што яна сама скідвае лішнія  Але салодкія - ні грама кіслінкі  
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 31.07.2020 10:36 #
          +1
          1
          Супер! Добра табе...:)
          ответить на комментарий
          • Zveroboy, 31.07.2020 10:40 #
            +1
            1
            Яны павінны налівацца. І такімі пачастую   Гэта наша, беларуская, ёй усяго тры гады. І сам садзіў, і даглядаў.   І талерачкі сам купляў  
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 31.07.2020 10:41 #

              От жа малайчына! Гаспадар! :)
              ответить на комментарий
      • Lapka, 01.08.2020 08:44 #

        Самая глупая примета. Это я вам, как большой любитель яблок говорю. В чем смысл?
        ответить на комментарий
        • Nayana, 01.08.2020 09:38 #

          Недоумеваю вместе с тобой. Добровольно лишать себя живых витаминов, хотя у нас такой короткий период лета, полный бред
          ответить на комментарий
        • Udachnik, 01.08.2020 09:53 #
          +1
          1
          Корни в христианских традициях. Вроде как плоды нового урожая разрешалось употреблять после подношения их в храм в праздник Яблочного Спаса (как благодарность Богу за новый урожай). Но это актуально для верующей категории населения. Тут, я считаю, каждому своё.  
          ответить на комментарий
          • Lapka, 01.08.2020 10:00 #

            Типо, боженька не даст твоему нерожденному ребенку яблочко. Нету, мамка съела) И да, каждому своё.
            ответить на комментарий
  • ushachy, 01.08.2020 08:20 #

    Любая услуга на свободном рынке стоит столько, сколько за неё готовы платить. Если платят четыре, значит это столько стоит, какие бы контраргументы Вы не придумали. 
    ответить на комментарий
    • Lapka, 01.08.2020 08:43 #

      Четыре стежка на сумке - 25 рублей. Поинтересовалась много ли желающих? Оказалось, совсем нет) может всё-таки надо слегка закатать губу?
      ответить на комментарий
      • ushachy, 01.08.2020 08:45 #
        +1
        1
        Это не бизнес, это тутейшие жлобы. Завтра закроются и вернутся "работать" в школку/больничку/на завод. Нормальное явление.
        ответить на комментарий
        • Lapka, 01.08.2020 08:46 #

          Те же мысли
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
696 постов
Последние комментарии
Lapka 28.11.2020 16:28
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}