Па той бок журналістыкі / «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйшоў Ілля – апала два...»

Вось ён і прыйшоў, Ілля. Ці Ілья – як каму больш падабаецца...:)

 
Нашыя продкі з гэтага дня пераставалі купацца. Ага, з-за розных забабонаў... Цяпер ніхто нікому нічога не забараняе... :) Было б надвор'е... Тым больш, што дэсантнікі ў сваё свята традыцыйна даюць нырца ў фантаны...:)
У нас на сёння прыбралі з прагнозу магчымы дождж пасля абеду. Так што ўжо гэта, можа, і не спраўдзіцца: «На Іллю да абеду лета, а пасля абеду восень». Хаця вецер па-ранейшаму паўночны...
Ды і дождж не пашкодзіў бы ў тым плане, што нашыя продкі лічылі яго гаючым. Маўляў, дапамагае ад многіх хваробаў, а найбольш – ад благога. Калі памыцца гэтай дажджавой іллінскай вадой.
Ну, а пра тое, што Ілля па небе коціць у вогненнай калясніцы ды б'е чарцей перунамі, я думаю, чулі многія. :) А чэрці тыя якраз у ваду і хаваюцца...
А ўвогуле, сёння яшчэ адпачываем ад асноўнай працы. Хаця і хатняй стае. У некаторых... :)
Таму традыцыйна – усім прыемнага нядзельнага (іллінскага!) дня! :)
  • Udachnik, 02.08.2020 11:37 #
    +1
    1
    Прыйшоў Ілля - у жыце жняя. Прыйшоў Ілля - прынес гнілля. Тое што памятаю ад бабулі.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.08.2020 11:39 #

      Выдатна! :)
      ответить на комментарий
  • Skazka, 02.08.2020 12:27 #
    +1
    1
    Iлля наробiць гнілля. У нас жарко, и вроде дождя не планируется.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.08.2020 12:48 #

      Супер! :) Лета працягваецца!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
741 пост
Последние комментарии
Lapka учора ў 13:01
Lapka 17.01.2021 21:03
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}