Пісала ўжо пра тое, што, як і Люда @
Lapka, люблю назіраць за людзьмі. У транспарце ў цэлым і метро ў прыватнасці. Не ўтыкаю ў тэлефон, а разглядаю наваколле і навакольных. Альбо некалькі станцый праязджаю з заплюшчанымі вачыма. І вось сёння раніцай мімаволі пабачыла такі кантраст...
Ля дзвярэй ў вагоне новага цягніка стаіць малады мужчына. Целасклад даволі мажны. Выгляд тыповы. Футболка, шорты да калена, вялікія чорныя навушнікі. На нагах, скажам так, сандалі. Не, усё ў парадку, без шкарпэтак адкрыты абутак, але... Такія чорныя і парэпаныя пяткі!!!
Праз пэўны час малюнак трохі змяніўся. Хаця... Той жа целасклад... Іншыя, але тыповыя футболка і джынсы да калена. Чорныя вялікія навушнікі. Толькі на нагах – красоўкі з кароткімі шкарпэткамі...
Як кажуць, адчуйце розніцу! :)
1
1