Па той бок журналістыкі / «Тапельцы-падводнікі» :)

Даўно не пісала пра дачу... :) Зразумела, пасля таго, як усё тройчы пабыло залітае вадой (апошні раз -- тры тыдні запар), яно знікла... Але асобныя экземпляры проста здзівілі...
Дзякуючы няўрымсліваму штодзённаму шчыраванню майго таты на дачы, участак зараз выглядае досыць прыгожа... Нават я за два месяцы, ездячы кожную суботу, кветнікі і ўчастак перд домам змагла прывесці ў парадак. А ўсё ж было затопленае, зялёнае і мела балотны пах...:(
... Аднойчы тата прывёз агурок. Наш?! Аказалася, што так. Я падсявала іх перад апошнім затапленнем. Узышло літаральна пару каліў... Пасля тры тыдні пад вадой... І -- вуаля! Пяць каліў выжыла. Вось ужо тапельцы-падводнікі!!! :)
– Ну, накрый іх на дугі, – без асаблівай надзеі папрасіла я.
І-і-і-і-іі... Яны пачалі расці! Больш за тое! Да майго вялікага здзіўлення, яшчэ і даваць ураджай.

 
Пакрысе, па некалькі штук... Мы ўзялі іх больш за 40! :) Што ў нашай сітуацыі вельмі нядрэнна... :)

 
Так што цяпер на пытанне: "Ці могуць выжыць агуркі тры тыдні пад вадой", я з упэўненасцю адказваю: "Так!" :) І хоць ты дысертацыю напішы па гэтым пытанні... :)
Здымкі ранейшыя, вядома ж. Ужо нічога няма...
  • cbeta, 16.10.2020 19:42 #
    +1
    1
    Беларускiя агуркi  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 16.10.2020 20:53 #

      Так! Стойкія...:)
      ответить на комментарий
  • batleya, 16.10.2020 21:27 #
    +1
    1
    Радасная навіна пасля тваіх "замакрэлых" зводак!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 16.10.2020 22:13 #

      І не кажы!:)) А на чарзе ж ужо мае зводкі па ацяпленні і вадзе...:( Толькі напісаць усё не збяруся... Другія суткі... Эх!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
696 постов
Последние комментарии
Lapka 28.11.2020 16:28
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}