Пэўны час таму я атрымала... :)
Улічыўшы, што пасаджаныя мной сёлета гарбузы не "ўсплылі", як
агуркі... :)
Дачка суседкі насупраць, чыя мама, наша суседка па дачы, таксама раптоўна пайшла з жыцця крыху больш за год таму, мне прэзентавала гэты цуд. І ў мінулыя выхадныя Ірына прапаноўвала яшчэ адзін... :)
Але я пакуль што любуюся ўжо не першы тыдзень на гэты... Транспартаваны татам і братам на нашу кухню... І нават не ведаю, з якога боку да яго з сякеркаю падступіцца! :)
Але ж трэба будзе разабраць, як парася... :) І ў лядоўню скласці... А тады... Аладкі з гарбуза – мае любімыя...:) Ну, і гарбузовы хлеб, магчыма, паспрабую спячы. Плюс суп-пюрэ, запяканка-суфле... Ірына яшчэ падказала -- цукаты можна...
Жывем... :) З гарбузом... :)
2
1
1
1
1