Аднойчы да нас на дачу завітала.
... Калі яна пабегла за намі, я захапілася: такіх укормленых у такім кашачым узросце не назірала! :) Ну такая ўжо кругленькая ды чысценькая... :) Звычайна каты ды коткі-падлеткі худыя...
І пачалося! Мяўкае, толькі прысядзеш на арэлі – лезе на рукі і лашчыцца.
– Не прывучай! – строга сказаў мне тата.
Карацей, працаваць было немагчыма! :) Не давала... :) Ледзьве не цэлы дзень. А вынесеш яе за тэрыторыю, патопаеш нагамі – яна адыдзецца... А праз пяць хвілін – зноўку тут...
Галоўнае, і харчаванне сабе знайшла!
... Праходзячы ў чарговы раз міма яе, зірнула, чым займаецца. А яна злавіла на суседнім участку мышку і... гуляецца з ёй! У нас.
Наступны раз убачыла, што сядзіць котка з такім выглядам здзіўленым! Нюхае і туды, і сюды...
– Ну што, разява, упусціла мышку?! – дакорліва сказала я. – У нас сваіх хапае, а ты нам яшчэ чужую прынесла.
Не ведаю, як ужо ёй удалося, але хвілін праз 10 мышку яна ўсё ж знайшла. І зноў пачала гуляцца. А затым была толькі апошняя частка Марлезонскага балету...
І не з'ела... Давялося тату парэшткі мышкі закапаць.
А котку ён узяў і аднёс практычна да самага яе месца жыхарства. І яна назад не вярнулася...
А калі ў наступныя дні спрабавала зноў за намі пабегчы, адганялі адразу ж. Няхай на сваім падворку мышэй ловіць! А мы як-небудзь самі...:)
1