Па той бок журналістыкі / Высокія, высокія тэхналогіі! :(

Даўно я ўжо не распавядала пра пачатак ацяпляльнага сезона ў нашай асобна ўзятай кватэры! А распавесці ёсць што... У такім шоку... Пра што сведчыць і загаловак. 21-е стагоддзе, а ў нас...
... Пасля абвесткі пра тое, што ў Мінску пачалі падключаць ацяпленне (эх, шанцуе ж некаторым!), у хуткім часе на дзвярах пад'езда з'явілася аб'ява. Што падключэнне будзе праводзіцца ў перыяд з 14-га па 26-га кастрычніка. Нічога сабе разбежачка, а??? Улічыўшы, што раней падключалі не тое што за пяць дзён – за суткі. І хіба можна параўнаць наш жыллёвы фонд з Мінскам?! Але вось так. На працягу 2 тыдняў падключэнне. А ў гэты перыяд, атрымлівацца, нам са скаргамі-заявамі і не дзёргацца?! Нават калі некалькі дзён запар адсутнічае гарачая вада, а альтэрнатывы ёй (так атрымалася гэтым разам) няма?!
15 кастрычніка, чацвер. Еду дахаты. У вайберы суседка з чацвёртага паверху, з якой мы заўсёды выступаем адзіным фронтам, паведамляе: «З пачаткам ацяпляльнага сезона цябе!». З'едліва. Бо, маўляў, грэе толькі 1 батарэя.
Ага, ага... Нам не прывыкаць. Усё, як заўсёды. Нават нецікава. Горш тое, што ўвечары вада з гарачай памянялася на такую летненькую, што не памыцца. Апаласнулася хуценька і часткова – ды і ўсё.
16 кастрычніка, пятніца. Спрабуе прабівацца на цяпло другая падача. Абраткі (адна з іх у маёй спальні) ледзяныя. З вадой па-ранейшаму байда. Чакаем.
17 кастрычніка, субота. Едзем на дачу. Пахаладала, а зімовыя яблыкі ўсё яшчэ на яблыні. Вяртаемся дахаты ўвечары. Суседка сустракае паведамленнем, што грэюць усе (!) батарэі!
Не верачы свайму шчасцю, дбайна вымыўшы пасля заходу ў кватэру рукі з мылам (20 секунд!), іду мацаць усе батарэі. Ваў!!! Грэюць сапраўды ўсе! Падачы гарачыя настолькі, што нават маёй абратцы дасталося цяпло. Калі гэтак было?!
Праўда, радасць была нядоўгай. Гарачай вады не назіралася зусім.
18 кастрычніка, нядзеля. Батарэі па-ранейшаму грэюць усе. Гарачай вады па-ранейшаму няма. Разумеючы, што штосьці тут не так, спрабую датэлефанавацца на 115.
Забудзьцеся пра магчымасць гэта зрабіць на пачатку ацяпляльнага сезона!!! У лепшым выпадку мая чарга - за 50, у горшым... Скідвае, нават не дапусціўшы да робата.
Раблю ход канём. Узнаўляю пароль на сайце 115.бел і ствараю заяўку там. Да майго здзіўлення, праз пэўны час мне тэлефануюць на мабільны з дыспетчарскай нашай ЖКГ. Тлумачу сітуацыю, выказваю здагадкі пра сувязь ацяплення і вады... Чую чарговую казку пра запаветрыванне і г.д. (дзякуй, за апошнія 25 гадоў усё вывучана на памяць. А я вось магу праўду распавесці, з назіранняў уласных)...
І падчас абеду - хоба! Гарачая вада з'яўляецца. Праўда... Вы не паверыце! Пакрысе... пачынаюць астываць усе батарэі!
Як у анекдоце... Калі толькі ўзяўся за яйкі, як... :(
Пачакала-пачакала... Нічога назад не з'яўляецца... Патэлефанавала ўжо напрамую на мабільны чэрвеньскага дыспетчара... У чарговы раз пачула, што вада-ацяпленне ніяк не звязаныя (????)...
Дзівосныя, дзівосныя супадзенні! :(
Стварыла на 115.бел яшчэ адну заяўку. Цуда не здарылася...
У выніку, пасля хатняй працы зусім без сіл, учора мыла галаву халоднай вадой. І пяты дзень нямытая фактычна... :(
Віват, Чэрвеньскі камунгас! Вось яна, новая модульная кацельня, якая працуе другі сезон. Ніхто, ніхто не падрыхтаваўся!!!
З самага ранку гарачай вады не было. Як зараз, не ведаю. Я ў Мінску на працы. Шкада, што тут няма душавой...:(
Карацей, я цяпер хачу тую кнопку, якая пераключае з гарачай вады на ацяпленне і назад! Ну дайце, дайце яе мне!!! Буду па вечарах кіраваць. 
Гучная сувязь у пад'ездзе:
- Увага, увага! У бліжэйшыя 2 гадзіны не будзе ацяплення, але будзе гарачая вада. Карыстаемся!
Праз 2 гадзіны:
- Увага, увага! Пераключаю з вады на ацяпленне!
Высокія, высокія тэхналогіі... :(
  • Udachnik, 19.10.2020 14:13 #
    +2
    2
    Спачуваю.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2020 14:14 #
      +1
      1
      :))))) Дзякуй! Адразу анекдот прыгадваецца... Пра...м-м-м-м... народнасць, якая мыецца ў рэчцы. - А зімой??? - А колькі той зімы... :)
      ответить на комментарий
      • Udachnik, 19.10.2020 14:19 #
        +1
        1
        :)) І, сапраўды!
        ответить на комментарий
  • Ayrlily, 19.10.2020 14:19 #

    Ой, сочувствую очень..
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 19.10.2020 14:21 #

      Дзякуй вялікі... Апошнія гады ў нас так... Але такой весялухі яшчэ не было... Па тыпу: выбірайце штосьці адно: ці грэцца, ці мыцца! :))))))))))))))
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
697 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}