Напачатку прыгадваецца банальнае. "Усё пазнаецца ў параўнанні", "Як мала чалавеку патрэбна для шчасця", " Што маем, не цэнім, а страціўшы, плачам..." Гэта я пра камунальныя выгоды...
Так, тысячы, сотні тысяч адчуваюць патрэбу ў пітной вадзе, у ежы, у камунальных выгодах і г.д. А мы настолькі прывыклі ўжо, што ў нас усё ёсць... І гэта не цэнім. А вось калі яно страчваецца... Аа-а-а-а-а-а-а-а-а!!! Равем уголас!
Гэта я зноў пра супрацьстаянне "ацяпленне-гарачая вада" ў нашай асобна ўзятай кватэры, а таксама стаяку і пад'ездзе. :) Пра што ж яшчэ? Традыцыйна гэта тэма для шматлікіх допісаў, і наўрад ці гэтая восень зробіцца выключэннем...
Значыць, я
працягваю.
19 кастрычніка, панядзелак. Вярнуўшыся з працы з Мінска дахаты пасля 19.00, бачу і адчуваю:
1. Вада гарачая ёсць.
2. Астываюць 2 абраткі, адна з іх - у маёй спальні.
Важуся на кухні з думкай, што трэба кідаць усё і бегчы мыцца, пакуль ёсць вада. Інакш шосты дзень буду нямытай.
Іі-і-і-і-і-і... Пакуль зрабіла самае неабходнае, вада... што?! Правільна, уцякла. Дакладней, астыла да ледзь-ледзь летненькай... Аа-а-а-а-а-а-а-а! Пры гэтым абраткі па-ранейшаму халодныя.
Вяртаюся на кухню.
Хвілін праз 10 намацваю цёплую трубу вады ў прыбіральні, выключаю каструлі на кухні, лячу ў ванны пакой...
Толькі паспяваю пад душам вымыць добра валасы, як вада... Астывае-астывае-астывае... Летненькая... Ну-у-у-у-у... Пацярплю, пачакаю. Раптам вернецца? А то што ж – скакаць з ванны і ў ванну, як што?!
1 хвіліна, 2, 3, 4, 5... Вада пакрысе вяртаецца. Мыюся далей. Атрымалася. Ура! Сапраўды, як мала чалавеку трэба для шчасця! :)
І як гэта жывуць усе астатнія, у каго такой экстрэмальшчыны няма, а ўсё ОК?! :) Не разумею... :)
Вада дачакалася, пакуль я справілася на кухні. І на гэтым пад'ёме я "міма касы":
1. Вымыла падлогу на кухні, у ванным пакоі і прыбіральні.
2. Вычысціла ўнітаз, ракавіну, ванну.
Хаця зусім і не збіралася... :)
Мае заяўкі на 115.бел, раней у працы да 19.10, затым да 20.10, перапісаныя -- да 23.10. Баюся, што сёння закрыюць без суда і следства. Буду тады ствараць новую...
Бо...
20 кастрычніка, аўторак. Раніца.
Ёсць гарачая вада, але не грэюць абраткі ў маёй спальні і на кухні, труба ў ванным пакоі. А ўсё ж было гарачым у суботу ўвечары і ў нядзелю раніцай. Значыць жа можна зрабіць без усялякіх?! Толькі плюс яшчэ гарачую ваду дадаць...
Будзем чакаць... Хаця штосьці мне падказвае: зімаваць мне і сёлета з халоднай батарэяй... Абы зіма выдалася цёплай...
1
2
1
1