Па той бок журналістыкі / Заяўка №3... Зноўку да 23-га...

Сёння не вытрымала – закінула на 115.бел трэцюю заяўку. Хаця дзве папярэднія «у рабоце да 23.10». Цяпер і трэцяя – у цёплую кампанію да іх...
Бяда ў тым, што той «работы» няма. Наш камунгас не шукае прычыну заяўленых касякоў, а ўсё чакае скаргаў. Зразумела, калі я з 7.00 да 19.00 (а хутка, мабыць, зноў з 7.20 да 19.50-20.10) у Мінску, дык не магу барабаніць у дыспетчарскую кожную гадзіну. Ды, па шчырасці, упэўнілася, што нічога тыя званкі і не даюць. Толькі 115.бел (шкада, што на 115 па-ранейшаму не датэлефанавацца «з разбегу»).
Учора ўжо ў дыспетчарскую нашага камунгаса тэлефанаваў мой тата, тэлефанавала суседка з чацвёртага паверха, з якой выступаем адзіным фронтам. А больш, па шчырасці, і няма каму тэлефанаваць. Маладым і так цёпла, некалькі кватэр пустуе...
Ды і цёпла ж яшчэ на вуліцы! І абяцаюць яшчэ цяплей. Так-то яно так... Але, як вядома, рыхтаваць сані патрэбна ўлетку... Каб узімку на іх ездзіць.
Калі мы не наладзім усё зараз, калі пахаладае, будзе позна. Тады папамерзнем. І заплацім такія ж грошы, як і людзі з іншых пад'ездаў нашага дома, якія ходзяць у кватэрах у трусах ды майках і пастаянна праветрываюць кватэры, бо гарачыня.
Ды мы за апошнія гады ўжо столькі пераплацілі, што павінна хапіць не толькі нам, але і нашым нашчадкам – нічога не плаціць. Аднак жа...
Значыць, што мы маем і чаго не маем на сёння.
1. Гарачая вада ёсць. Толькі яна ў пэўныя прамежкі часу дзівосна проста не трымае тэмпературу. Два вечары запар у раёне 21.00 (плюс-мінус паўгадзіны) яна толькі летненькая. Калі вяртаюся дахаты ўвечары а сёмай, гарачая. Калі ўстаю а шостай раніцы, гарачая. Дзівосы ды і толькі!
2. Пры гэтым нармалёва грэе толькі 1 падача ў суседняй з маёй спальні (падазраю, яшчэ і таму, што сусед з пятага паверха рэгулярна спускае з яе паветра). Мая абратка ў спальні – халодная, на кухні батарэя – ледзяная (зноўку ўранні грэюся духоўкай, бо рэальна халодна). Труба разводкі ў ванным пакоі – халодная. Батарэя ў зале сістэматычна галівудзіць. То цёпленькая (не гарачая), то астывае...
Карацей, усё, як штогод. Апрача аднаго «але».
А яно такое. У суботу, 17.10.2020, па вяртанні з дачы мы зразумелі, што грэюць усе (!!) батарэі. Падачы гарачыя. Нават мая абратка добра цёплая, якая і ўзімку не бывае. Значыць жа, можна зрабіць??? Без падключэння помпы (я яе не чула), без спасылак на невялікі ціск з кацельні (ага, для нас яго спецыяльна ў суботу ўвечары павялічылі, ха-ха!).
Дык вось да суботняй пазіцыі дадаць яшчэ гарачую ваду – і ўсё ОК!
Я, па шчырасці, зноўку не разумею, у чым справа. На нашай новай модульнай кацельні памяняліся ўсе спецыялісты?! Не памяняліся, але за год забыліся, што павінна быць уключана?!
Эх!
Пакуль, паўтаруся, асабліва не мерзнем, але раніцай непрыемненька...
  • 7
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 22 октября 2020 12:13
Ответить автору поста
sonejka-ja
741 пост
Последние комментарии
Lapka учора ў 13:01
Lapka 17.01.2021 21:03
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}