Першы раз такое бачу за ўвесь (праўда, невялікі) час карыстання! :) Заглючыла адна функцыя на старонцы ФБ... І мне ўжо ў соты, мабыць, раз паказваюць, што чалавек прыняў запыт сяброўства... :)
Прыбіраю ў апавяшчэннях – праз некаторы час зноўку з'яўляецца. І кожны раз – як новае... :)
Проста праглядаю, каб не было пазначана ў апавяшчэннях – праз пару-тройку хвілін яно ўжо зноўку мяне радуе... :)
Махнула рукой. Няхай вісіць чырвоная "адзінка"... :)
А ў вас штосьці глючыць у сацсетках?!
1