Штосьці апошнім часам дарожнай "рамантыкі" паболела... Прама пісаць і пісаць... (націск на другі склад!) :)
Даўно так дрэнна не дабіралася раніцай да Мінска, як на гэтым тыдні. Заўсёды машына прыходзіла напалову пустая. А тут... Альбо сапраўды людзям тэрмінова некуды спатрэбілася, альбо... два рэйсы ў адзін (і я не здзіўлюся). І нікога традыцыйна не хвалюе адсутнасць якасці перавозкі за нашыя грошы. Як кажуць, не хочаш -- не ездзі. Такое стаўленне ў перавозчыка. А пра іншае - "Забяспечым якасць і камфорт!" -- на жаль, і не чулі...:(
Толькі ў панядзелак пашчасціла праехацца ў кабіне з кіроўцам і яго жонкай, было там другое месца вольным. У аўторак выпадкова ўбачыла, што на заднім сядзенні ёсць адно месца, ледзьве ўціснулася, але ехала... У сераду месцаў не было. Ехала стоячы. Праўда, пашанцавала, што стоячы -- адна і толькі палову шляху, тады вызвалілася месца. А ў чацвер... Зноў тое ж нелюбімае месца на заднім сядзенні. І зноўку ў суседзях плячысты такі таварыш... Я свае плечыкі ледзьве ўціснула. А стоячы ў маршрутцы практычна ўсе, як на падбор: пад два 2 метры ростам і плячыстыя. Практычна на нагах у мяне стаялі... :(
У бліжэйшага таварыша расшпіленая куртка. Галавой натуральна ўпіраецца ў столь машыны. Паміж сядзеннямі бокам ледзьве змяшчаецца. За ім на бліжэйшым сядзенні – таварыш з тэлефонам. І падчас язды куртка гэтая закрывала яму і твар, і тэлефон! Але нічога. Толькі ўліпаў у шкло ды злосна касавурыўся на спіну "крыўдзіцеля". Прасіць адсунуцца марна: няма куды. Плюс адзінкі толькі клапоцяцца, каб не замінаць навакольным...
Адзін з іх прысеў побач у Смілавічах. Прыціснуў так, што я натуральна дыхаць не магла. У выніку палову дня балела (натуральна!) уся левая частка тулава і штосьці ўнутры...
Дарэчы, калі выходзіла ў Мінску ўслед за двума плячыстымі суседзямі, заўважыла, што з другога боку, ля акна, моршчыцца худзенькая дзяўчына. Відавочна, ёй дасталася гэтак жа, як і мне. Усё ж 4 заднія вузенькія сядзенні для худзенькіх дзяўчат, а не для плячыстых мужчын... :( Эх!
2