Па той бок журналістыкі / У адну з кастрычніцкіх суботаў...

... даволі халодную і ветраную, мы з татам накіраваліся на дачу здымаць яблыкі.

 
Якраз тады на нядзелю прагназавалі мокры снег. Які даляцеў, як аказалася пазней, толькі да Віцебска, а да нас – не.
А яблыкаў было шкада. Асабліва маіх любімых, чырвоных, якія сёлета ўрадзілі...

 
На фота – адна яблыня. Проста даўным-даўно чалавек займаўся прышчэпкамі. І на адным дрэве іх было зроблена некалькі. Самыя класныя яблыкі атрымаліся – чырвоныя. Але іх звычайна значна меней, чым зялёных. Адна такая паласа пасярэдзіне дрэва праходзіць. Але сёлета так нічога па колькасці...
Праўда, пры бліжэйшым разглядзе абсалютна чыстых практычна і не было. Усе з якімі-небудзь хібамі, ажно сорамна людзей частаваць.
Зрэшты, яно і не дзіўна: столькі "па калена" ў вадзе яблыня адстаяла. Плюс ніколі нічым не пырскалі на яе. А дарэмна... Трэба было б...


Тата з дапамогай здымалкі здымаў яблыкі, а я адносіла іх у скрынцы ў хату, дзе палілася ў печы... :) Каб працаваць у камфорце... :) На вуліцы напачатку рукі адмярзалі...

 
І там яблыкі загортвала ў паперу, каб пакласці затым на захаванне...

 
Хто рабіў, той ведае: праца даволі аднастайная і марудная. Спачатку паперу трэба нарэзаць на кавалкі, а потым акуратненька загортваць. Праўда, з цягам часу прыстасоўваешся, як гэта рабіць лепей, выпрацоўваеш свой алгарытм...
У чарговы раз выйшаўшы з хаты, я абамлела! Мой тата з драбінаў пералез на дрэва, на яго тонкія галінкі, і даволі высока (на фота гэтага асабліва не бачна).

 
Гэта ў сваім шаноўным узросце! Ну што ты будзеш рабіць з гэтым неслухам... :(

 
Карацей, правазіліся практычна цэлы дзень, а ўпарадкавалі толькі чырвоныя. Зялёных пару скрынак нарвалі. Праўда, я катэгарычны адмовілася іх загортваць. І так у свой час з падвала на сметніцу пойдуць... :) Бо не ляжаць.
Далей зялёныя абрываюцца без мяне. А дрэва набыло такі выгляд:

 
  • Zveroboy, 25.10.2020 19:26 #
    +1
    1
    О, выдатная ідэя! Свае запасы сфотаю і выкладу...тут .  Гатункі не памятаеш? Падобныя на раннезімнія... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.10.2020 19:42 #
      +1
      1
      Давай, сфоткай! Цікава будзе паглядзець... :) Не тое што не памятаю -- не ведаю, што за гатункі. Магу сказаць толькі адно. Добра загорнутыя і якасныя чырвоныя яблыкі ў нас захоўваліся... да 9 Мая.
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
697 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}