А яшчэ сёння ў народзе – Марцін, Дзень млынара. Між іншым, прафесійнае свята млынароў!
І не толькі тых, даўніх, старажытных. Якія мелі ўласныя млыны (вадзяныя ці ветракі) і хаця цяжка працавалі, але сваёй працай нядрэнна зараблялі. А галоўнае – шанавалі іх у вёсках і паселішчах. Бо ад іх умельства і стараннасці залежала, якой будзе мука, а значыць, і хлеб.
Сёння таксама, аказваецца, ёсць такі запіс у працоўнай кніжцы – «млынар». Хаця ўжо і не зусім падобная з той, старажытнай, прафесія, і ўсё ж...
Ёсць у нас тут млынары?! :) Са святам!