Па той бок журналістыкі / А патысон-то аказаўся... гарбузом?! :)

Апрача "тапельцаў-падводнікаў" у асобе агуркоў, на здзіўленне, захаваліся ў нас пасля сусветнага патопу і яшчэ такія ж – у асобе... патысонаў. Як узышлі пяць каліў, так пасля трохтыднёвага знаходжання пад вадой і засталіся. Зацвілі. І пачалі даваць плады.
Некалькі патысончыкаў узялі ў якасці ўраджаю. З усіх рабіла аладкі. І вось засталіся два. Маленькі (на порцыю аладак не хопіць) патысончык звычайнага бела-жоўтага колеру і... зялёны ў крапінку... Па форме - патысон, па колеру - гарбуз гарбузом! :)
Паколькі ў нядзелю вольнага часу пабольш, значыць, і на кухні з чым-небудзь можна замарочыцца. Вось як з аладкамі. Адзін рэцэпт падыходзіць, як пісала раней, і для кабачкоў, і для патысонаў, і для гарбузоў.
Так, першы, невялічкі, ашкурыла хутка. Хаця, прызнацца, цвердаватая ўжо скурка, хаця ён сам і малады. Але паляжаў у хаце колькі ўжо.
А калі падступілася да зялёнага... Аа-а--а-аа, тут адразу і прыгадала @Lea! Бо ні разу ў мяне асабіста не было праблемаў з патысонамі, а тут...
Нож проста яго не ўзяў! Ну што рабіць?! Узяла сякерку для мяса. Хрась! Хрась! Ледзьве ўгрызлася. А ўнутры... Гарбуз!!! І пахне адпаведна, і насенне такое ж. Вось табе і маеш! Гібрыд! У адным пакуначку з нармалёвым насеннем...
Усё ж такі я яго адолела! :) І быць яму, як і звычайным патысонам, у аладках! :)

 
  • 12
  • интересно
  • sonejka-ja
  • 25 октября 2020 11:44
Ответить автору поста
sonejka-ja
697 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}