Па той бок журналістыкі / Эх, маршруткі...:(

Як заўсёды, штодня маса новых уражанняў. Толькі пісАць, пісАць і пісАць... Вось, свежанькае, з апошняга...
...Прыходжу, як заўсёды, на вечаровую маршрутку за хвілін 8-10 да адпраўлення. Але ўчора яна чамусьці ў гэты час была практычна запоўненая. Магчыма, вадзіцель заруліў-такі і на аўтастанцыю. Хаця гэты час адпраўляецца з тралейбуснага кола... А магчыма, проста так супала... Але мая галава не ўцяміла, што лепей бы дачакацца ў такой сітуацыі маршруткі аўтапарка, якая ідзе ўслед.
Значыць, бачу, што ёсць 2 месцы на апошнім радзе, дзе сядзенняў 4. Канцавыя, вядома ж, занятыя. Яны самыя зручныя. Нясуся туды.
І літаральна адразу за мной чалавек, аддаючы грошы да Смілавічаў (паўдарогі), нясецца ўслед.
Плюх побач. І як трымаў смартфон у руках, так і працягвае. Вядома, растапырыўшы локці пад вуглом у 90 градусаў. Давялося трохі пабрахацца. Я б таксама і ў смартфоне пакапалася б, і навушнікі наладзіла б, каб не чуць ржання і вісклівых размоў паміж вадзіцелем і яго вясковай сяброўкай (у панядзелак у такой сітуацыі навушнікі мяне проста выратавалі, інакш мазгі б выскачылі праз вушы, бо яшчэ плюс да гэтага даволі гучная музыка ў салоне).
... Едзем. Хлопчык ля акна, злева ад мяне, падціснуўся так, што я яго нават плячом не адчуваю. У самой рукі максімальна складзеныя разам. І толькі чалавек-растапырка пачуваецца выдатна!
Самае цікавае, што калі праз 10 хвілін смартфон ён усё ж прыбраў, адразу... месца пачало хапаць усім. Вось такая метамарфоза...
Калі ён (і не толькі ён) выскачыў у Смілавічах, я пераскочыла на іншае - двайное - сядзенне. Ды няўдала! Бо там дама добрых габарытаў і са смартфонам - локці ў бок. Ну хоць ты назад вяртайся! :) Акела прамахнуўся.
І толькі калі праз некалькі км выйшаў чалавек на вясковым прыпынку, я нарэшце ўгняздзілася на адзіночным сядзенні. :)
Эх, як мала чалавеку трэба для шчасця... :) Не адчуваць чужы локаць у баку... :)
  • natchen, 11.11.2020 12:51 #
    +2
    2
    читаю вас, и глаз начинает дергаться...то ли отвыкла уже от этих тесных контактов, потому что  уже почти 9 лет не езжу общественным транспортом, то ли с возрастом такая нежная стала, но эти локти не лезут ни в какие ворота. Может ввести новое правило, чтоб платили за 2 места особо габаритные и те, кому руки деть некуда....Ужас просто какой-то.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2020 12:54 #

      Дзякуй за разуменне! Прычым вось гэтая сітуацыя з локцямі са смартфонам... Гэты нейкі трындзец ва ўсе поры года! Калі ўлетку чужы локаць у бок... :( Гэта яшчэ горш... Прычым як у маршрутцы, так і ў метро. У метро можна ўстаць і адысціся... У маршрутцы няма куды. Стоячы ехаць -- увогуле не варыянт... :(
      ответить на комментарий
      • natchen, 11.11.2020 12:56 #
        +1
        1
        это конечно особая категория народа...что тут сказать(
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.11.2020 13:16 #

          Дык множацца ж! :( Прычым не толькі (і не столькі) моладзь...
          ответить на комментарий
  • Zveroboy, 11.11.2020 20:27 #
    +1
    1
    А што, у вас масачны рэжым афіцыяльна ўведзены, або як? 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2020 22:08 #

      У нас пакуль не... Толькі вобласці і гарады ўжо множацца, дзе ўвялі... А калі кожны вось так будзе думаць... Не расчароўвай мяне!
      ответить на комментарий
  • cbeta, 12.11.2020 11:03 #
    +2
    2
    На собственном авто, конешн, зручна, але у смартфон не пазатыкаеш  А вместо локтей в бок прилетают ноги детей в спинку сиденья.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2020 11:05 #
      +1
      1
      У спінку - гэта таксама аргумент! :) Зразумела... А ў смартфон можна, калі заторы! :) Ці ў Віцебску іх не бывае?! Мы раніцай часта ў Мінску стаім у іх...
      ответить на комментарий
      • cbeta, 12.11.2020 11:07 #
        +1
        1
        Заторы бывают (але з Мiнскам гэта кветачкi), но движущиеся, поэтому все внимание на дорогу.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 12.11.2020 11:08 #
          +1
          1
          Значыць, у смартфон толькі дома... :)
          ответить на комментарий
  • zelenaya, 12.11.2020 11:56 #
    +2
    2
    Вчера сдал нерв.  Покупала продукты. Рядом бизнес девочка, лет 25. Из тех, кто все свои проблемы решает по телефону в очереди к кассе чего-нибудь. Громко, зычно, чтобы все знали суть проблемы  И вроде бы пофиг, но она суетилась и бегала. И что-то у нее все время падало, и она поднимала. А после очередного поднимания прямо встала от моего лица в сантиметрах 20 и продолжила бурно изъясняться в трубку. Я сделала замечание соблюдать дистанцию. Ненавижу вот такое, мой радиус комфорта много больше вот таких ситуаций
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 12.11.2020 11:59 #

      Цалкам з Вамі згодна! І таксама зону асабістага камфорту вельмі адчуваю... Але ў крамах нашага горада так любяць ззаду ледзьве не прыціскацца... Самае цікавае – сталага ўзросту, не маладыя. Таксама заўсёды павярнуся і пакажу рукой на налепкі для дыстанцыі. А магу самым-самым і гаркнуць... :( Калі таксама ўжо нервы здадуць... :( Між іншым, у Мінску ад сёння ўведзены масачны рэжым!!!
      ответить на комментарий
      • zelenaya, 12.11.2020 12:01 #
        +1
        1
        О, я от вас впервые слышу про масочный режим , пасиб
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
697 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}