Па той бок журналістыкі / Падсмажылася – і астыла...:)

... Раніца. Маршрутка. Вадзіцель у масцы. Нарэшце! Аб'ява ў салоне пра неабходнасць нашэння масак маецца. А вось свядомасць маецца не ва ўсіх... :( Але, вядома ж, з маршруткі без масак ніхто выганяць не будзе. І прычына зразумелая...
Не аглядала салон спецыяльна, таму не магу сказаць, колькі чалавек было ў масках. Тым больш, што пасажыраў на гэты час відавочна мала. Хварэе Чэрвень. Як усе – неафіцыйна...:(
Але вось праз сядзенне мужчына – з разраду тых, пра якіх пісала ў папярэднім допісе. У каго нос над маскай тырчыць. Маска ёсць?! Але карысці ад яе няма. Іншым жа – пагроза.
Плюхаюся на першае адзіночнае сядзенне, радуючыся, што вольнае. Хаця б нейкая сацыяльная дыстанцыя. Таварыш за мной традыцыйна штурхае каленямі ў спіну. І кашляе... Па кашлю чуваць – без маскі. Эх! :(
Ха! А сядзенню-то я рана ўзрадавалася! Там жа насупраць – вялізная такая дзірка, адкуль цёплае паветра ідзе ў салон. Цёплае?! Ды я, здаецца, на пляжы! :) Ух, як смажыць! Расшпільваю пухавік. Гэта, вядома ж, не дапамагае. Маска сапраўды знутры робіцца вільготнай і прыліпае да твару. А ніжэй пояса мяне та-а-а-а-к добра падсмажвае! :) 
От усё нам не дагадзіць, праўда?! :) Халодна – дрэнна, горача – зноў дрэнна. Эх, няма ў свеце раўнавагі... :)
Значыць, прыгадваю колішнюю чарнагорскую Адрыятыку з яе тэмпературай за 30 градусаў... Пазіраю за акно, дзе пакуль не абяцаны мокры снег, а дождж з нейкай аблівахай. На добрай рабрыстай падэшве сёння не адзін раз слізгала на ходніках, пакуль ішла да прыпынку. Але тармажэнне ў маршруткі, здаецца, нармалёвае. Не заносіць і не цягне...
Паварочваем на Смілавічы – паўдарогі. Вось бы, думаю, той таварыш з носам над маскай выйшаў бы, а я б на двайное сядзенне насупраць пераскочыла.
ХОП! І справа зробленая. А там цяпло практычна не адчуваецца. Толькі калі па нагах, і тое не разабрацца. Напужаная прагнозам у нуль-мінус два, я не рызыкнула выправіцца ў восеньскіх тонкіх паўбоціках...
Карацей, астыла хутка, літаральна за пару хвілін. Ну, вось так ужо нармалёва. Цяпер буду ведаць, што тое казырнае месца – калі захочацца падсмажыцца. :)
У метро прыгожа ўжо. Працэнтаў 80-90 у масках. Але – так, ёсць і тыя, каму – ... Лаўлю сябе на думцы, што пазіраю на іх даволі злосна... :)
З метро – у аўтобус, з аўтобуса – хвілін 5 пехам да офіса. Тут практычна адзін дождж і не слізка. 
Ага! Рана я расслабілася! :) Усё з той жа крэйсерскай хуткасцю кірую на прыступкі, што вядуць уніз, – і адразу ледзь не наварочваюся. Слізка-а-а-а-а-а-а-а! Яшчэ больш слізка на той плітцы, чым у нас на асфальце.
А зараз у акно мне ўжо колькі хвілін барабаняць дробныя такія крупкі... Уяўляю сабе, як уся гэтая мокрая прыгажосць да вечара замерзне... А можа, абыдзецца?!
Беражыце сябе!
  • aelita, 17.11.2020 10:29 #
    +1
    1
    А вы во сколько в метро едите? Я из дома выходила, уже начинался мокрый снег и сколько было очень, а из метро вышла, так даже зонт раскрыла, а сейчас за окном хлопья снега летают
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.11.2020 10:32 #

      Заходжу ў метро ў 7.55, еду 27 хвілін. І я ішла пад парасонам, бо было мокра. :) Не, у мяне зараз за акном малее-е-е-енькія сняжынкі. Усё чакаю... «шматкоў»... :)
      ответить на комментарий
      • aelita, 17.11.2020 10:35 #
        +1
        1
          я на час позже))))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 17.11.2020 10:35 #

          Эх!! :) А ў Вас пад нагамі не слізгала сёння???
          ответить на комментарий
          • aelita, 17.11.2020 10:37 #
            +1
            1
            Слизгала Как только из дома вышла, подходила к остановке, а там нужно перейти дорогу, не большая, а такой заезд во двор, но как только вышла на дорогу, так чуть не уехала на попе, и хорошо, что еще машин не было... ну и в метро спускалась держась за поручень, который был покрыт ледовой коркой
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 17.11.2020 10:38 #

              Зразумела. Асцярожненька сёння! Попа яшчэ спатрэбіцца... :)
              ответить на комментарий
              • aelita, 17.11.2020 10:39 #
                +1
                1
                угу, я еще думала пойти в сапожках на каблуках, потом решила не рисковать и без каблука пойти)
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 17.11.2020 10:40 #

                  І правільна! :) Я сёння ў метро пазірала на адну дзяўчыну, якая стаяла на 10 см, і прыкідвала, як жа ёй зручна! :)
                  ответить на комментарий
                  • aelita, 17.11.2020 10:42 #
                    +1
                    1
                    ну у меня чуть поменьше... но нужно, чтобы ножки привыкли немного к каблукам, поэтому нужно будет походить немного
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 17.11.2020 10:43 #

                      Удачы! :)
                      ответить на комментарий
                      • aelita, 17.11.2020 10:49 #
                        +1
                        1
                        и вам)
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 17.11.2020 10:50 #

                          Дзякуй! :)
                          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
697 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}