Па той бок журналістыкі / «Анфіса!» – «Я за яе!» :)

У суседнім двары, праз які часта хаджу ў крамы і не толькі, жыве жанчына сталага веку. З коткай. Пра тое, што котку завуць Анфіса, ведае ўсё наваколле. :) Бо як выйдзе яе гаспадыня з пад'езда, як пачне гукаць: «Анфіса! Анфіса!!! Анфіса!!!!!» Мімаволі запомніш...
Анфіса тая калматая такая, трохколерная. Пераважае сярод іх шэры. У цемры можа злівацца з асфальтам... :)
Бывае, іду з маршруткі і на цёмным прагоне ледзьве на тую Анфісу не наступаю.
– Анфіса, ну што ж ты пад нагамі?! – штораз пытаюся. – і сядзіш, маўчыш, не ўцякаеш... А раптам хто наступіць усё ж? Ці падфутболіць выпадкова з усяго разбегу?!
А яна мне толькі: 
– Мяў...
Па-філасофску так. Маўляў, як будзе, так будзе.
А тут гаспадыня выйшла і кліча:
– Анфіса! Анфіса!!! Анфіса!!!!
Гляджу, а да яе, задраўшы хвост дагары, імчыць... рыжы кот! Імчыць і здалёк яшчэ крычыць:
– Я за яе!
І недарэмна ж лапы трапаў! :) Атрымаў свой пачастунак...
А Анфісу дахаты звалі...
  • batleya, 25.11.2020 20:17 #
    +1
    1
    Вось так і ў жыцці бывае: клічуць дамоў, а за фанабэрамі ці крыўдамі і не чутно. А потым здзіўленне, што чужы даўно стаў як свой... Філасофія!))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.11.2020 21:14 #
      +1
      1
      Оооо, Косця!:))) Во гэта філасофія!:))) А я ж ні пра што такое і не думала... Проста замалёўка з натуры...:)
      ответить на комментарий
      • batleya, 25.11.2020 21:40 #
        +1
        1
        Натура яна такая) Вучыць як можа))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 25.11.2020 21:53 #

          :)))))
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
741 пост
Последние комментарии
Lapka учора ў 13:01
Lapka 17.01.2021 21:03
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}