Па той бок журналістыкі / "Дэзінфекцыя, б..."

А ўсё ж такі чаго толькі выпадкова ні пачуеш... Простая мова – самая найлепшая падстава для роздуму... :) І допісаў.
Сёння па графіку суседка з 4-га паверха прыбрала фае пад'езда. Адпаведна на гэтым фоне наша пляцоўка на першым – ой! :( Суседзяў гэта ніколі не парыць. Нягледзячы на тое, што калі проста падлічыць, хто колькі разоў за дзень пройдзе па пад'ездзе... Ай, не будзем лічыць... І так усё зразумела. Я пра іншае.
Швабру ў рукі – і наперад. Падмяла, памыла... Не з хлоркай -- цярпець яе ненавіджу! Са сродкам "Папялушка". Якраз для пліткі добра. І змываць не трэба. Плюс прыемны пах.
З пачуццём выкананага абавязку (ха-ха!) зачыняю дзверы. І, яшчэ не адышоўшыся ад іх, чую, як міма праходзяць суседзі. І адзін з іх выдае (цалкам пагардліва, заўважце!): "Дэзінфекцыя, б..., усюды..." Маўляў, не прайсці беднаму спакойна.
Хм... Ніколі не думала, што гэта дрэнна. А сапраўдная дэзінфекцыя ў нашым пад'ездзе была два разы. Злівала санстанцыя пасля таго, як быў пацверджаны каранавірус у жыхароў. Двойчы. У дзвюх кватэрах. І хаця там "фу", але ж, наадварот, заспакойвае. Хаця б нешта зрабілі...
Вось бы таму таварышу, які не любіць "дэзінфекцыю", ды самому швабру ў рукі! А яшчэ лепей -- анучку! Ды на каленках (ха-ха!)...
Глядзіш - можа па-іншаму зірнуў бы на чысціню... :)
  • cbeta, 29.11.2020 16:22 #
    +1
    1
    Есть такие люди, что им все плохо.. Не убрали - плохо, убрали - воняет, etc. Не обращать внимание и радавацца чысцiнi у пад'езде  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.11.2020 16:24 #
      +1
      1
      Дзякуй! :) Так і раблю... :)
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
741 пост
Последние комментарии
Lapka учора ў 13:01
Lapka 17.01.2021 21:03
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}