... казалі нашыя продкі. У тым сэнсе, што да 29 лістапада ў іх звычайна ўжо снег ляжаў і маразы былі. А на Мацвея (Мацея) надараліся адлігі.
У нас таксама сёння зіма. Мокрая...
Атрымліваецца – сапраўды "пацее"... :) Толькі з іншай прычыны.
Даўней на Мацея была звычка хадзіць адзін да аднаго ў госці. Нягледзячы на тое, што ў праваслаўных - другі дзень Піліпаўскага посту. Казалі: «Худы Мацвей, калі не ўгасціў гасцей».
Прыкметы на гэты дзень таксама існавалі. А таксама тое, чаго варта НЕ рабіць. Хаця для нас большасць іх – невытлумачальная. Але выканаць -- рэальна. Пры жаданні.
Напрыклад, сёння раілі не свісцець, не сядзець на стале (???), не надзяваць рэчы чырвонага колеру, не глядзецца ў люстэрка дужа часта (ха-ха), не выходзіць з дому ў вывернутым адзенні... Апошняе рассмяшыла больш за ўсё! :) А ў іншыя дні, атрымліваецца, можна?!
Асноўная ж прыкмета па надвор'і такая: «Калі халодна, зіма будзе лютая. А калі цёпла ды дажджы, дык і зіма мяркуецца цёплай і мяккай».
Мяркуем...
1