Асабіста ў мяне ночка выдалася – у-у-у-у-у!!! :( Не перад Раством, як у класіцы, а пасля Раства...
Пачну з таго, што суседскія металічныя дзверы ў кватэру пасля дзевяці вечара гучна ляпалі... разоў сто... І пасля 23.00 – таксама. А калі іх зачыняюць, чутно звычайна ў любой кропцы маёй кватэры.
Паколькі на вуліцу ніхто не выходзіў (як казала ўжо, фае пад'езда акурат за маім пакоем, чуваць усё да драбніц), мяркую, што суседская дзяўчынка-школьніца разам са сваёй сяброўкай з нашага пад'езда... варажылі. Як варыянт. Застаецца толькі здзіўляцца, як ад гэтага ляскату ў яе бацькоў, маіх суседзяў, вушы ў трубачку не скруціліся ў саміх. Ага...
Значыць, заснула пасля апоўначы. Каб прахапіцца... у 4.24 раніцы! Бо хтосьці дужа руплівы... чысціў снег ля пад'езда! А гэта практычна пад самым акном. Так заўзята шкрэбаў і біў вобзем шуфлем з металічнай палоскай (па гуку вызначыла)! Дзякуй табе, добры чалавек, што так парупіўся пра нашу зручнасць! :)))))))))))))))))
Прыбіральшчыц пад'ездаў нас даўно пазбавілі, самі прыбіраем па графіку. І я прыкідвала ўчора, дзе наш шуфель, каб уранку як дзяжурная па пад'ездзе пайсці пачысціць снег. Я гэтую справу люблю! Адразу чамусьці прыгадалася, як адкопвалася пасля Хаўеру... Бо напачатку не знайшлося жадаючых... :)))))
А сёння не далі такой магчымасці... Уу-у-у-у-у...
Другі падыход быў ужо бліжэй да сёмай раніцы! :))) Але пашкрэбаліся мала. Значыць, мала снегу яшчэ нападала.
Затое зараз завальвае так, што хутка таго пачышчанага і не бачна будзе... Так што ёсць шанц размяцца! :)
Праўда, пакуль яшчэ блакітныя прыцемкі, таму фотка толькі такая...
А вось дарога да нас пакуль так і не пачышчаная... І машын ездзіць няшмат, каб накатаць яе... У большасці людзей выхадны.... Я працую.
1