Так атрымалася, што падчас іх я ўбачыла зусім розныя малюнкі. І справа нават не ў тым, што 27 снежня 2020 года яшчэ быў лёд без снегу, а 8-9 студзеня 2021 года – ужо снег без лёду! :)
Вельмі моцна мяне здзівіла тое, што напярэдадні Новага года, 27 снежня, у нядзелю, пасля 18.40 на плошчы... не свяцілася ёлка! Выхадны дзень, зусім мала да свята... Гуляюць дарослыя з дзеткамі, падлеткі...
– А чаму ж ёлка не свеціцца? – запытаўся ў мяне мужчына з падлеткам, назіраючы, як я фатаграфую яе без агеньчыкаў. – Учора была з агеньчыкамі...
На што давялося паціснуць плячыма і адказаць:
– Эканомія, відаць...
А ёлка сёлета ў нас новая, штучная, што не можа не радаваць усіх аматараў жывой прыроды. Ды, зноў-такі, не паваліцца пад моцным ветрам, як калісьці... Можа быць...
Зрэшты, студзень радуе не толькі вялікім снегам, але і практычна бязветраным надвор'ем. І гэта сапраўды падарунак. Ціха, цёпла, снегу амаль па калена... Бо плошча чамусьці не пачышчаная была падчас маіх прагулак. Давялося прыгадваць дзяцінства і збочваць у пульхны снег, каб сфатаграфаваць ёлку з розных ракурсаў.
А я яшчэ памятаю, як на плошчы залівалі гарадскі каток... А высокія гурбы снегу былі для дзяцей горкамі...
Некаторыя фоткі атрымалася параўнаць. Свядома не падганяла адзін у адзін. Так, пабалавацца... :) А некаторыя зробленыя ў адным экземпляры.
Наш Чэрвень! Па-а-а-а-а-ехалі!
Новая гарадская ёлка: 27.12.2020 і 08.01.2021.
Цэнтр культуры і адпачынку, вядомы ўсім як ДК.
Чэрвеньскі лясгас:
Чэрвеньская Свята-Мікалаеўская царква:
Карэту мне, карэту! :)
Лічбы і сімвал года. 27.12.2020 таксама не свяціліся...
Ну, а далей пайшлі "адзіночкі".

Такі быццам кавалачак лесу практычна ў цэнтры горада – гэта ўвогуле-то... Алея Герояў! Глыбокі снег, высокія туі... А ўражанне здалёк... Ну лес лесам! :)

Жывая ёлачка ля ДК...

Фотазона ў цэнтры горада...

Ну, гэта і так зразумела...:)

Частка плошчы 27.12.2020. Во які ў нас быў прыродны каток! :)

Парк (ці сквер) у цэнтры горада. 08.01.2021.

Зноўку парк (ці сквер)...

Улетку – кветніца, узімку... Малая архітэктурная форма! :)
А яшчэ ўвечары ўжо 9 студзеня 2021 года ўбачыла, што ў царкве святло гарыць...

А царква ж гэтая новая пабудаваная... праз дарогу ад ДК!
1