Па той бок журналістыкі / Касмічная сувязь з продкамі, альбо Памяць -- праз час і прастору

Прыгадваючы сваё навучанне ў школе ў васьмідзесятых гадах мінулага стагоддзя, не магу не адзначыць: нас выхоўвалі на прыкладах знакамітых людзей, пра чый подзвіг шмат гаварылі і пісалі… Але чамусьці тады практычна не ўзгадвалі, што той самы Подзвіг, тая Вялікая Перамога – гэта не толькі іх заслуга, але і сотняў тысяч сціплых змагароў, у тым ліку – нашых родных, сваякоў.
Вайна паўплывала на лёс кожнай сям’і. І многія з нас сапраўды ганарацца сваімі роднымі, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай ці ў партызанах. Асабіста для мяне зараз кожны з іх – ГЕРОЙ! Нягледзячы на наяўнасць ці адсутнасць медалёў, ордэнаў ды званняў і таго самага вядомага на ўсю краіну подзвігу.
Напярэдадні 9 Мая прачытала на сайце “СБ” матэрыял пра ўзгадкі нашым земляком-касманаўтам, маім аднакласнікам Алегам Навіцкім, які зараз знаходзіцца ў сваім другім касмічным палёце, сваіх продкаў, чый лёс таксама быў цяжкім і журботным падчас вогненных саракавых. І падумалася… Мы ведалі на памяць імёны піянераў-герояў, перапісваліся з маці аднаго з іх – Колі Гойшыка, чыё імя насіў наш піянерскі атрад. Але не ўзгадвалі пра сваіх дзядуляў і бабуль. І толькі зараз, ва ўзросце “40+”, даведваемся пра іх. І дзесьці лепей пачынаем разумець пачуцці і памкненні адно аднаго, адчуваць суладнасць думак.
Ведаю, наколькі трапяткое стаўленне ў Алега Навіцкага да сваіх продкаў, як ён заўсёды турбуецца і клапоціцца пра сваю маму, Валянціну Эдуардаўну, як стараецца пры першай жа магчымасці вырвацца ў Чэрвень, каб дапамагчы ёй у хатніх ды агародных справах. І тым больш да сэрца тое, як на гэты Дзень Перамогі прама ў космасе Алег паяднаўся з продкамі. Сягнуўшы да іх праз час і прастору, ён умацаваў памяць роду.
…Вярнуўшыся 9 Мая з летніка, пішу нашаму касманаўту на электронку, віншую са святам, распавядаю пра тое, што прачытала яго расповед на сайце “СБ”. Адначасова думаю, што цікава было б зірнуць на той фотаздымак, які ён меркаваў зрабіць у гэты дзень – са сцягам “Бессмяротнага палка Расіі” (так, ён у Расіі жыве і працуе, і касманаўт ён “Раскомасу”!) і партрэтамі сваіх продкаў.
Як аказалася, думкі матэрыяльныя! Акурат за пару дзясяткаў хвілін да ўрачыстага салюту ў Чэрвені атрымліваю адказ з МКС (чытай – з КОСМАСУ!) з віншаваннем, а ў прымацаваным файле – фотаздымак! Ажно слёзы на вочы навярнуліся ад усведамлення незвычайнасці фота і МАШТАБНАСЦІ яго ў Сусвеце, у космасе!
І як, цікава, так атрымалася ў Алега замацавацца на фоне сцяга і партрэтаў, што ён не лунае над імі, а стаіць?! Абавязкова распытаюся ў яго ў чарговым лісце.
Памяць пра нашых дарагіх загінуўшых і памерлых абуджаецца не толькі 9 Мая ці 3 ліпеня. Яна з намі заўсёды, штодзень, калі не штохвілінна. А ўрачысты святочны дзень – гэта толькі адна з нагод, каб не моўчкі, а ўслых узгадаць пра іх і сказаць: “Дзякуй, родныя нашы, за тое, што былі. І ёсць – заўсёды ў нашых сэрцах!”

 



 
  • Igumen, 17.05.2017 10:13 #

    Віншую з дэбютам у якасці блогера!))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.05.2017 15:51 #

      Шчыра ДЗЯКУЮ!!!!:)))
      ответить на комментарий
  • Joy, 20.05.2017 09:50 #

    Вельмі цікава было пачытаць. Дзякуй. З Вашай легкай рукі космас наблізіўся і стаў значна цяплей).
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.05.2017 21:08 #

      Вялікі дзякуй за водгук, вельмі прыемна!!! Увогуле пра Алега Навіцкага і Космас я пішу... з 2008-га года. Тады ён быў яшчэ кандыдатам у касманаўты... І часта ўзгадваю пра тое, што космас наблізіўся, дзякуючы яму! :))))
      ответить на комментарий
  • elina, 20.05.2017 11:21 #

    Вiтаю. Дзякуй за цёплы расказ.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 20.05.2017 21:09 #

      Прывітанне! А Вам дзякуй за шчырасць! Прыемна!!!!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
11 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}