Па той бок журналістыкі / Дзень добры, посуду гара!

Гэта здарылася зноў. Прычым, што крыўдна, у той дзень, калі тэрмометр за акном у чарговы раз паказаў “за 30”. Адкруціўшы кран з халоднай вадой, пачула: “Буль-буль”. І яшчэ: “Шш-ш-ш-ш...” А доўгачаканай, хай сабе і традыцыйна рыжаватай вадкасці так і не палілося...
Ваду адключылі зноў “без аб’явы вайны”. Спецыяльна выйшла з пад’езда, каб зірнуць: мо, прапусціла што? Мо, вісіць паперка ад камунгаса з абвесткай пра прафілактычныя работы? Не, нічога няма. Значыць, ці рванулі старыя трубы, ці жыхароў шматпавярхоўкі проста не папярэдзілі. А вынік адзін: вады-то ў запас не набралі.

 
Добра яшчэ, што ёсць пітная: яе купляем у вялізных бутэльках некалькі год запар, бо не будзеш жа піць “жалезную” ваду з-пад крана. Напачатку бутэлькі прывозілі людзі, якія тым падпрацоўвалі. Было ўсяго. Закажаш сёння – прывязуць праз тыдзень. Рэдка, але здаралася.
Цікава, што кожны з “вадавозаў”, знайшоўшы сабе замену, абавязкова перадаваў кантакты кліентаў наступнаму. Апошні ж перадаручыў нас фірме з суседняга гарадка, і зараз пітную ваду можна заказаць двойчы на тыдзень. Акуратны і ветлівы кіроўца прывозіць яе заўсёды ў тэрмін.
Але ж вадой, за якую такія грошы заплачаны, не будзеш мыць посуд. І, тым больш, не скарыстаеш яе ў прыбіральні. Засада... Хаця... Ёсць бутэлькі, у якіх адстойвацца вада для паліву кветак. Для апошняй з названых спраў – самае тое. Уф, значыць, жыць можна. Хаця і без камфорту.
Памятаю, некалькі год таму ў гутарцы з папярэднім дырэктарам камунгаса пачула пра задуму зрабіць некалькі засавак. Каб, калі дзесьці аварыя на водаправодзе, не адключаць увесь горад. Трэба пацікавіцца, ці рэалізавана гэта.
Папіўшы куплёнай вады з вялікай бутэлькі і адшкадаваўшы паўлітра яе на апырсквальнік... Не, не для раслін – для сябе, любімай, бо дрэнна пераношу гарачыню, -- з сумам пазіраю на гару нямытага посуду... М-да... Гэта ж трэба, як цяжка мы пераносім адсутнасць камунальных даброт.
Але на гэты раз пашанцавала! Вада з’явілася па абедзе. Праўда, добрага напору, каб падключыць электрычны воданагравальнік, давялося пачакаць. Бо пры першай спробе ўжо ён выдаў пагрозлівае: “Ш-ш-ш-ш!” А пры намаганні адкруціць кран пачаў плявацца чымсьці чорным. Каравул!
Падключыўшы ўвечары інтэрнэт і зайшоўшы ў адну адкрытую групу ў сацыяльных сетках, раптам убачыла фота абвесткі на слупе, якая папярэджвала пра адсутнасць вады ў горадзе. Ну вось чаму, чаму я не ўбачыла з раніцы?! Кагосьці ўсё ж папярэдзілі...



 
  • Zveroboy, 29.08.2017 21:56 #

    Поржал "без объявы война". А толку то от того , что "они" что нибудь объявили заранее...С реальной жизнью это никак не совпадает... Раз банкир Петро Прокопович на всю страну заявил о 5% девальвации рубля. А грянула 55%. Много пенсионеров тогда кризы с инфарктами получили....
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.08.2017 21:59 #

      Угу... Я б ванну запоўніла хаця б... Для бытавых патрэб... Дробязь, а...
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 29.08.2017 21:58 Комментарий удален автором блога.
  • Zveroboy, 29.08.2017 22:05 #

    Вода куда важнее денюх... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.08.2017 22:06 #

      Не... Проста пост пра ваду... Якая каштуе грошай!!!! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
11 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}