Па той бок журналістыкі / Бутэлька-“беларусачка”

 

 
Калі звычайна купляеш у адной і той жа краме адзін і той жа прадукт (у дадзеным выпадку – малако ў бутэльках), мімаволі звяртаеш увагу на змены: іншы вытворца, працэнт тлустасці, афармленне... Бо “месца дыслакацыі” пэўных тавараў не мяняецца гадамі.
Тым больш у нашай правінцыі зусім не такі багаты выбар, як у сталіцы. Хаця з прыходам сеткавых крамаў сітуацыя, зазначу, палепшылася.
...І вось падыходжу я да паліцы з малаком. І, не паспяваючы працягнуць руку да бліжэйшай бутэлькі, застываю ў захапленні. Ой-ёй, якія яны прыгожыя! Сапраўдныя “беларусачкі” ў нацыянальных строях!
Самае цікавае, што гэты брэнд Мінскага малочнага завода №1 (да таго ж, на тэрыторыі нашага раёна размяшчаецца яго, завода, сельскагаспадарчы філіял) – “Славянскія традыцыі” – ведаю даўно. Проста раней бачыла яго на іншых упакоўках. І чамусьці так не ўразілася. А тут упершыню такое малако ў нас выставілі -- замест звыклых белых бутэлек з лагатыпамі...
Вось каб яшчэ змяшчалася яго ў “беларусачцы” не 900 грамаў, а ўсё ж літр. Бывае, тых 100 грамаў для чагосьці і не хапае...
Малака, малака!!!!!  А вы пра што падумалі?!  

 
  • Dzmitry, 06.09.2017 13:59 #
    +4
    4
    Для мне,  дык лепей "Малако" старога Менску, і Кефір, той жа маркі з беларускамоўнымі этыкеткамі, чым гэтыя бульбашынкі рускамоўныя. Хто мы ўсёж такі: Маскалі ў апранку народным, ці беларусы звонку і ўнутры?  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.09.2017 16:32 #

      Дзмітрый, на жаль, таго ў нашай правінцыі не маем...У-у-у-у-у...  Не падкінеце???  А што мне спадабалася, тое спадабалася...І я нават не пра харчовыя якасці, а пра тое, што вока выхапіла... Што датычыцца пытання пра беларускасць... Той, хто мяне ведае асабіста, нават не падумае яго агучыць... 
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 06.09.2017 16:49 #

    Красивая бутылочка!) Даже жалко, что я молоко не пью))) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.09.2017 16:51 #

      А можна проста ў калекцыю!!!   Зусім-зусім... не п'яце????
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 06.09.2017 17:00 #
        +1
        1
        Можно и в коллекцию, но пока не видела в нашем магазине) Обычное совсем не пью (аллергия), только безлактозное или малолактозное, но оно редко бывает. А для кофе сливки беллактовские 10% нормально прокатывают, как ни странно)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 06.09.2017 17:02 #
          +1
          1
          Зразумела. А я бяру менавіта для кавы, бо такое малако "доўгаграючае"... Што, канешне ж, не паказчык карыснасці, але-але...
          ответить на комментарий
  • pandolya, 06.09.2017 17:09 #

    На этикетки не смотрю, минское молоко не люблю)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.09.2017 17:25 #

      Ну-у-у-у-у-у, зразумела ж, у кожнага свой густ... І я б не сказала, што яго ажно ЛЮБЛЮ... А якое Вы любіце???? Можа, і ў нас такое "водзіцца"????
      ответить на комментарий
  • elina, 06.09.2017 17:50 #

    -малакакупил? -малакаку? Не пил)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.09.2017 17:51 #

      Клас!!!!! Смяюся!!!!   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
11 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}