Па той бок журналістыкі / Зіма не будзе галоднай:)))

"Усё можна перажыць, абы вайны не было” -- часта чуецца ад тых, хто зведаў яе жахі. Нашы больш далёкія продкі-сяляне ўвосень турбаваліся, каб хапіла запасаў ежы для сябе і хатняй жывёлы на доўгую зіму.
У многіх з нас, іх нашчадкаў, гэтае таксама ў крыві: спадзяванне на мірнае жыццё і неабходнасць вырошчваць ці закупляць гародніну-садавіну, рабіць нарыхтоўкі. Дык вось па ўсіх сёлетніх прыкметах відаць: зіма не будзе галоднай!  

 
... Парадавала дык парадавала ў гэтым сезоне дачная сядзіба! Канешне ж, і працы туды было ўкладзена нямерана! Вядомае “Хто на Вячу, а я на дачу” -- сапраўды пра нашу сям’ю. Але! Якая ж радасць назіраць, як наліваюцца сокам агромністыя перцы. Збіраць у новай цяпліцы штотыдзень па кашу рознакаляровых памідораў, а тады рупліва закручваць іх у слоікі. Зрываць крамяністыя ярка-зялёныя агуркі, якія сёлета – вось дзіва! – ні разу не рабіліся горкімі, а на кустах віселі цэлымі гронкамі. Ласавацца трускалкамі,


 суніцамі, малінамі


 
і закладваць каробачкі з імі ў лядоўню, каб узімку, адкрыўшы, пачуць водар лета.
А бульба?! Сёлета ж не бульба, а золата!
 
Важкая, жоўценькая ці ружовая, кампактная ў кусце, ад якой зямля сама адлятае. Падчас яе капання мой захоплены віск чулі не толькі бліжэйшыя суседзі. З некаторых гатункаў нават выбраць насенную было праблемай: парасла толькі вялікая і вельмі вялікая.
 Калі ж дачныя цуды былі спарадкаваны, высветлілася: на нас напалі... грыбы! І чым далей, тым больш іх з’яўляецца, нават на зусім чыстых месцах, на ўскрайках таго ж лесапарку. Прычым самых сапраўдных баравікоў.
 
Вось дзіва дык дзіва! Цяпер ужо ўсім грыбы спаць не даюць. І калі ў дзень будні сарвацца па іх могуць хіба пенсіянеры ды непрацуючыя, дык у выхадныя паўсюль сапраўды гай шуміць! Глядзіш на дарогу ў накірунку суседняга гарадка, якую абступае лес, – і здаецца, што бачыш (даруйце мне гэтае параўнанне!) усеагульную мабілізацыю. Бо людзі па абодва бакі шашы ідуць практычна бесперапынным патокам. А машын стаіць на ўзбочынах – не праціснуцца паміж імі! І вось ужо хтосьці расказвае пра закладзены багажнік, хтосьці – пра “дыван” з баравікоў... І грыбы варацца, марынуюцца, сушацца... Каб узімку дарыць незабыўны ўспамін пра сёлетнюю шчодрую восень. І з чым можна параўнаць той азарт грыбніка ў лесе?! Хіба толькі з азартам паляўнічага.
Калі агародніна ўжо прыбрана з дачнага ўчастка, тады і дажджы не засмучаюць. Бо думкі працуюць у іншым накірунку: “Грыбы будуць расці!” І хто ведае, колькі яшчэ часу адпушчана на гэты лясны цуд, таму і спяшаюцца ўсе назапасіць іх як мага больш.
... Маё грыбное шчасце прыпала акурат на Дзень работнікаў лесу. Брат з жонкай запрасілі праехацца з імі на ладную адлегласць. Столькі прыгожых мясцінаў атрымалася пабачыць, столькі разнастайных грыбоў адшукаць!
 

 
Але і пахвалявацца давялося, калі ўдалечыні раз-пораз нарастаў гул і самая сапраўдная кананада. Я разумела, што чую гукі вайсковых вучэнняў “Захад-2017”, але генетычная памяць... Рабілася крыху не па сабе. Таму і прыгадалася менавіта гэта: “Абы вайны не было...” А надыход зімы нас не страшыць! 
 
  • BelUnderCook, 25.09.2017 14:20 #
    +1
    1
    Спасибо Вам! Очень позитивный пост )
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2017 14:24 #

      Праўда?! Я рада!!!!! 
      ответить на комментарий
      • BelUnderCook, 25.09.2017 14:26 #

        Правда ) Очень красиво и жизнеутверждающе. Пост-антидепрессант )
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 25.09.2017 14:28 #

          Дзякуй вялікі за пазітыўны водгук!!! Прыемна!!!! 
          ответить на комментарий
  • Lapka, 25.09.2017 14:37 #

    клубники захотелось....
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2017 14:39 #

       Зусім свежай няма, на жаль... Толькі ў лядоўні... 
      ответить на комментарий
  • poker-face, 25.09.2017 15:02 #

     
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2017 17:02 #

       
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 25.09.2017 15:21 #

    Ого! Запаслись, так запаслись - никакая зима теперь не страшна))) А огурцов этим летом горьких и правда не попадалось - такие уж были сладенькие и душистые) Очень радостный и яркий пост!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2017 17:32 #
      +1
      1
      Дзякуй, Алена! Сапраўды, назапасілі ўсяго! Улічваючы, што на першым фота -- гэта толькі адзін прывоз з дачы! Напрыканцы жніўня! А колькі іх было!!!! А грыбоооооооў!!!!! Самі рады!!!!!   
      ответить на комментарий
  • oligarh, 25.09.2017 15:38 #
    +1
    1
    Вельмі прыемна! Вашы словы гучаць як вада цурчыць у чыстай крынічцы.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2017 17:32 #

      Сардэчна дзякую!!!!! 
      ответить на комментарий
  • Joy, 25.09.2017 15:47 #

    Супер!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2017 17:33 #

      ДЗЯКУЙ!!!!!! 
      ответить на комментарий
  • adelka, 25.09.2017 17:34 #

    Якая малiнка прагожанькая!)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2017 17:35 #

      Ага! А яшчэ ж і смачная!!!!! 
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 25.09.2017 18:31 #

    Ды нармальная генетычная памяць. Вайна для беларусаў - гэта таксама неад'емлемая частка нацыянальнай культуры. Самы мілітарны герб у свеце!  І яна не ёсць ні савецкай, ні расейскай спадчынай. А жахлівыя страты людзей не ад знешніх ворагаў, але ад таго, што амаль 500 год ваявалі самі з сабой. Найбольш "стараліся" свае, а не чужынцы. Гэтак званыя "хатнія войны")
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 25.09.2017 20:45 #
      +2
      2
      Па шчырасці, для мяне паняцце "генетычная памяць" -- зусім не журналісцкі штамп, а вельмі асабістая справа. Калі я пісала гэты радок і прыгадвала свае адчуванні ад тых далёкіх выбухаў, думала пра дзеда-расіяніна, які загінуў у Вялікую Айчынную. І проста цудам у мяне атрымалася пасля доўгіх пошукаў у інтэрнэце і з дапамогай неабыякавых людзей адшукаць месца яго апошняга супакаення ў Літве. І адзінай з усяго роду наведаць яго пра 65 год! Гэта было ў 2010-м, але ўсё памятаецца да драбніц. І слёзы пры ўспамінах нікуды не дзяваюцца... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
38 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}