Па той бок журналістыкі / А ў садочку – грыбочкі!:))

 Паўтара тыдня таму, практычна ў сярэдзіне кастрычніка, паехала ў вёску да жанчыны, якая стварыла прыватны музей сялянскага быту (пра гэта яшчэ напішу). Пазнаёміліся, яна гарбату заварыла, сядзім, размаўляем… Пазіраю раз-пораз у акно і не разумею, што робіць яе муж.
-- Дык ён, -- кажа Валянціна Пятроўна Ладуцька, -- грыбы збірае.
-- ????
-- У нас у садзе столькі апенек зараз! – тлумачыць мая суразмоўца. – Вось і рэжа іх паціху.
Канешне ж, я за фотаапарат і ўслед за гаспадыняй падворка – у сад!
ВАУ!!!!! Апенькі!!!! Ды такія прыгожыя, крамяныя!
 -- Відаць, лес раней тут рос? – цікаўлюся.
-- Ды не, -- зазначае Валянціна Ладуцька. – Проста калі раней прыносілі апенькі з лесу, дык усе рэшткі ад іх туды выкідвалі. Вось, у рэшце рэшт, і займелі ўласную грыбную плантацыю.
-- Ну, Мікалай Мікалаевіч, хадзіце бліжэй, сфатаграфую, -- прапаноўваю гаспадару.
І прыкідваю, як лепей будзе глядзецца. А Мікалай Мікалаевіч – раз! – і на пянёк усеўся.
-- Толькі, -- кажа, -- здыміце так, каб і наша хата была відаць, што ад яе непадалёк -- грыбы.
 Ну супер! Кадр, другі, трэці…
 Фатаграфую, а сама прыгадваю сваю родную вёску, дзе нарадзілася і жыла да дзевяці гадоў. Наша сям’я займала палову драўлянага калгаснага дома.За ім раслі два кусты арэшніку. І ўраджай на іх у сезон быў. І так жа нам хацелася, каб пад тымі кустамі ды баравікі раслі! Памятаю, як спрабавалі іх “пасадзіць”. Але, на жаль, праз пэўны час з’ехалі адтуль назаўсёды. Так я і не даведалася, ці выраслі нашы грыбы…
А цяпер, пазіраючы на тыя апенькі ў садочку… Штосьці так захацелася “завесці” іх на ўласнай дачы!!!
 
  • BelUnderCook, 27.10.2017 18:10 #
    +1
    1
    Сочные кадры. Открытые лица. Прекрасно всё!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.10.2017 18:18 #

      Шчыра дзякую! 
      ответить на комментарий
  • BelUnderCook, 27.10.2017 18:22 #
    +1
    1
    Жду репортаж про частный музей! )
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.10.2017 18:24 #
      +1
      1
      Дзякуй за падтрымку! Будзе...  
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 27.10.2017 21:47 #

    Ничего себе урожай!))) 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 28.10.2017 10:30 #
      +1
      1
      Ага, пашанцавала людзям! Мікалай Мікалаевіч больш за два вядры назбіраў! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
26 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}