Па той бок журналістыкі / І ўсё-ткі -- ДАЧА!!!! :))

Не зусім "свежачок"... У мінулую нядзелю справа была... Карцела  выехаць на дачу, каб хоць трохі падрыхтаваць зямлю да зімы. У суботу -- адназначны пралёт. Спачатку -- злосныя хмары, тады -- зацяжны дождж.  У нябеснай канцылярыі прагноз змянілі літаральна за ноч! Бо яшчэ ў пятніцу сіноптыкі мокрадзі не абяцалі...
А вось у нядзелю хаця сонца і не было, але  зверху не палівала. І за тое, як кажуць, дзякуй!
Замест таго, каб паехаць у Мінск, пазнаёміцца з Elena-Leopold і яе цудоўнымі сябоўкамі-вавёрачкамі, я пакруціла на дачу.
Задавальнення  --"мора"! Стараючыся, каб машына не паслізнулася, асцярожна развярнулася на глейным перакрыжаванні і ля сваёй сядзібы ўсімі чатырма коламі прыпаркавалася ў лужыну з глеем. А па-іншаму -- ніяк. "Раскинулось море широко...
Ну што сказаць пра мінулую нядзелю... Надвор'е здзівіла. Напярэдадні ліў дождж, раніцай быў туман. А ноччу, аказваецца, замаразак! Во гэта гульнула Прырода! У Майдадыра, які яшчэ заставаўся на вуліцы, нос замёрз!!!! А на перавёрнутай бочцы, дзе сабралася дажджавая вада, во такі малюнак...
"Астоўчык" рыбы???? І літары якіясьці... Пасланне з нябеснай канцылярыі????
Карацей, пра холад ды іншыя нязручнасці не буду. Лепей пра прыгожае ды прыемнае!
Пра жоўтыя шарыкі айвы...
 Другі ўраджай маліны. І замаразак яе не сапсаваў! Крамяная і салодкая!!!!
Па-свойму змагаюцца з восеньскай непагаддзю суніцы гатунку "Руяна", прапануючы пакаштаваць чырвоныя ягадкі і палюбавацца на бялюткія кветачкі...
Заліло баразну ля іх трохі. Упэцкалася, але сфоткала!!!!  
Ну, і календула яшчэ змагалася...

 
А пасля штосьці мне так кветачак шкада стала! Забрала грэцца дахаты!
 Зрабіць з сямейнікамі атрымалася ў тую нядзелю нечакана шмат! Чышчанулі ўчастак дык чышчанулі! 
А дома зварылі бульбы... Свежанькай, толькі з градачкі! Другі ўраджай! Выкапалі і прывезлі!
 
  • Elena-Leopold, 27.10.2017 21:41 #
    +1
    1
    Какая бульбачка красивая))) Очень люблю запах календулы. А у нас возле дома ещё бархатцы цветут вовсю. Белочки никуда не денутся - подождут)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 28.10.2017 10:15 #

      Дзякуй! А я свае аксаміткі ўжо мусіла вырваць -- падмерзлі... Я спадзяюся, што Вашы вавёрачкі мяне пачакаюць!  Як Вы казалі -- няхай выгаладаюцца добра! 
      ответить на комментарий
  • pandolya, 27.10.2017 22:35 #
    +1
    1
    Як прыгожа мова гучыць, так прыемна чытаць, дзякуй вялiкi!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 28.10.2017 10:15 #

      Шчыра дзякую! А мне прыемны Ваш водгук! 
      ответить на комментарий
  • Gina, 27.10.2017 23:22 #
    +1
    1
    Нейкае Вы сапрауды Сонейка..) Праз мову выдатна адчуваецца сэнс i пачуццi. Дзякуй!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 28.10.2017 10:16 #

      Ой, які шыкоўны камлімент, ажно расчырванелася!  Дзякуй Вам!!!
      ответить на комментарий
  • adelka, 27.10.2017 23:29 #
    +1
    1
    вось вы дзе былi, пакуль я тут вавёрак шукала)) добрая дача! шчодрая))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 28.10.2017 10:17 #

      Дзякуй! Так, трэба было туды! Інакш бы я з Вамі і з Аленай трэцяй прагульвалася б у нядзелю!!!   
      ответить на комментарий
  • BelUnderCook, 28.10.2017 07:20 #
    +1
    1
    Якая прыгажосць) Вiдаць, яшчэ не марозна у вашых мясцiнах. По добраму зайздрошчу Вам) А што робiце з айвы?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 28.10.2017 10:23 #
      +1
      1
      Дзякую! Так, наадварот -- слата ў нас. Таму я ўжо -- за марозы! А айва замяняе лімон (яе ж так і называюць  -- беларускі лімон!)! Рэжам на скрылёчкі (вельмі цвёрдая, прызнацца, пасля рука баліць), запаўняем слоікі, перасыпаючы цукрам, закручваем накрыўкі -- і ў халадзільнік. Затым па чайнай лыжцы дадаём у гарачыя напоі. У прастуды няма шанцаў да нас дабрацца!!! 
      ответить на комментарий
      • BelUnderCook, 28.10.2017 10:30 #

        Вельмi цiкава.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 28.10.2017 10:31 #
          +1
          1
          І карысна!
          ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 28.10.2017 11:14 #
          +1
          1
          Ад нашага стала -- Вашаму!   
          ответить на комментарий
          • BelUnderCook, 28.10.2017 17:46 #

            Ни разу не пробовал (
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 28.10.2017 18:26 #
              +1
              1
              Значыць, ёсць шанц пакаштаваць штосьці новенькае... 
              ответить на комментарий
              • Gina, 29.10.2017 00:01 #
                +1
                1
                Наша сушится на пару вместе с тыквенными семечками: 
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 29.10.2017 09:45 #

                  О, цікава! А пасля як Вы яе спажываеце??? Люблю гарбузікі!!! 
                  ответить на комментарий
                  • Gina, 29.10.2017 09:50 #

                    У гарбату)  А так, як Вы, не спрабавалi яшчэ.
                    ответить на комментарий
                    • sonejka-ja, 29.10.2017 09:52 #

                      А мы не спрабавалі так, як Вы! Хаця на дачнай печцы перасушылі ўсяго мора! У сэнсе -- пасля ўжо не рэжацца сухая? А да якога памеру "ўсыхае"? 
                      ответить на комментарий
                      • Gina, 29.10.2017 09:54 #

                        Не ведаю) сама пагляджу)
                        ответить на комментарий
                        • sonejka-ja, 29.10.2017 09:58 #

                          Пакажаце тады?! 
                          ответить на комментарий
      • aksinia, 28.10.2017 11:20 #

        Вельмi удзячна за рэцэпт. Буду цяпер ведаць, як яе ужываць.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 28.10.2017 11:23 #

          Рада, што спадабалася! У Вас таксама расце?
          ответить на комментарий
          • aksinia, 28.10.2017 11:28 #

            У свата расце)
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 28.10.2017 11:29 #

              Таксама добра...  
              ответить на комментарий
              • aksinia, 28.10.2017 11:32 #

                згодна)
                ответить на комментарий
  • Zveroboy, 28.10.2017 22:39 #

    Лецішча...гэта цудоўна! 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 29.10.2017 09:43 #

      Ага... 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
26 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}