Па той бок журналістыкі / Сонейка на акенцы

Ну вось сёння і мы дачакаліся абяцанага!!!! Ага... Снег... І не ноччу, а ўдзень. І многа!
 
Адзіны мінус... Прычым вяліііііііікі... Ён мокры!!!!! Гэта значыць, пакуль зеляніна атрымала сабе белы покрыў, асфальт традыцыйна займеў вады па калена!!!

 
Таму так прыемна назіраць за ўсім гэтым пра акенца, на якім -- сонейка!  Жоўтая хрызантэма!

 
І хаця да каляндарнай зімы яшчэ далёка (аматары хрызантэм на ўчастку, сняжкамі не кідацца!!!) -- мой  верш. Праўда, і напісаны да больш позняга перыяду, але вось захацелася працытаваць сёння:
Трэці снег... Ён  -- як першы... Чысты...
І чаканы не менш за той.
І прыгожы, лёгкі, пушысты...
Толькі... стане таксама вадой.

Не шанцуе... Ну як не шанцуе!
Сцежкі, мусіць, згубіла Зіма.
Ці яна, ці то Восень пануе...
Штось дамовы ў іх няма.

Хтосьці марыць пра цёплае Лета,
Я ж -- пачатак Зімы прывітаць.
Ім штогод бываю сагрэта, 
Як ні дзіўна словы гучаць.

Снег другі, і трэці, і першы --
Кожны раз ён хвалюе мяне.
На паперу кладуцца вершы,
Белы танец мроіцца ў сне...

Мабыць, будзе чацвёрты, і пяты,
І яшчэ не адзін снегапад...
Паспяшайся, Зіма, да нас ты!
Снег чацвёрты, ні кроку назад!
  
  • BelUnderCook, 01.11.2017 16:32 #

    Красиво. И очень лампово.  В глубине души очень тянет жить в уютном райцентре.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.11.2017 18:04 #

      Шчыра дзякую!  Дык ва ЎТУЛЬНЫМ і я б хацела! 
      ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 01.11.2017 18:03 Комментарий удален автором блога.
  • sonejka-ja, 02.11.2017 10:11 #

    Ад учарашняга снегу засталіся толькі фоткі... 
    ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 02.11.2017 17:30 #

    Красиво и стихотворение чудесное. Не грустите, снежок ещё успеет нас порадовать)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.11.2017 17:56 #
      +1
      1
      Дзякуй, Алена! Але ж пакуль таго сняжку дачакаешся... Сапраўднага, з марозікам... Не ведаю, як у Мінску, а нас сёння пасля абеду так залівала -- жах! 
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 02.11.2017 18:12 #

        И у нас дождь) Но тепло) Я морозы и морозики очень не люблю - я от них с Дальнего Востока сбежала)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 02.11.2017 18:13 #

          Аа-а-а, вось ад чаго Вы збеглі!  Ну, нашым марозікам да далёкаўсходніх сапраўды далёка!!!! Я люблю невялікія... 
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
26 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}