Па той бок журналістыкі / "Каранаваны" патысон

 
Люблю жоўты колер! Ва ўсім! У кветках, садавіне, гародніне, вопратцы, шпалерах... Люблю, нягледзячы на розныя там прымхі і яго некаторыя ўласцівасці. Таму стараюся і насенне набываць такое, каб з яго вырасла штосьці колеру сонейка. У пахмурныя ці дажджлівыя дні любавацца гэтым -- самае тое! 
Сёлета мне захацелася вырасціць жоўтыя патысоны. Сказана -- зроблена! Ураджай атрымаўся неблагі. Вось толькі з перапрацоўкай узніклі пэўныя праблемы. "Рабрыны" ў дарослых патысонаў заставаліся такімі ж рэльефнымі, як і ў маленькіх. Таму на тое, каб іх ашкурыць, выдаткоўвалася дужа шмат часу. Ды і праца, шчыра скажам, яшчэ тая... І хацелася б хутчэй, ды ніяк. Таму на наступны год вернемся да традыцыйных белых патысонаў, якія маюць здольнасць "надзімацца".
Затое здзівіў і парадаваў вось такі экземпляр. Патысон з каронай! Адразу нават не зразумела, што гэта за дзіва. Тады захацелася яго даўжэй захаваць заспіртаваць, так бы мовіць, у свежым выглядзе. Але паколькі дастатковай колькасці адпаведнай вадкасці не знайшлося , захавала на фотаздымку.
  • aksinia, 06.11.2017 12:46 #
    +1
    1
    Никогда не видела таких. А цвет хороший - ярко-жизнерадостный.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.11.2017 18:23 #

      Ага... 
      ответить на комментарий
  • Beautyconsultant, 06.11.2017 16:48 #
    +1
    1
    Такой интересный экземпляр - просто в унисон с Вашей авкой... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.11.2017 18:24 #

       Вялікі дзякуй!
      ответить на комментарий
  • optimistka, 07.11.2017 12:04 #
    +1
    1
    Таксама люблю жоўты колер... А аранжавы - як па-беларуску? Таксама люблю...Неяк адразу цяплей!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2017 12:38 #

      Дзякуй! Цалкам з Вамі згодна, што цяплей! Аранжавы -- Вы напісалі правільна! Хтосьці яшчэ ўжывае  "памяранцавы", але гэта ўжо на ўкраінскі манер...
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 07.11.2017 15:03 #

    Очень яркий красавчик! А внутри от обычный или жёлтенький?
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.11.2017 15:12 #

      Дзякую, Алена! Унутры? Ой, ужо штосьці і не памятаю...  Паглядзім, як на смак будзе кансерваваны. Яшчэ не каштавалі.  
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
26 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}