Па той бок журналістыкі / Як нас дураць:((((

 

Трымаю на далоні манетку ў 10 капеек. Уважліва разглядаю. Тое, што яна ўчарнелая, не дзіва. Дзіва ў іншым. Дата выпуску -- 1961 год. І яе далі майму тату на здачу зусім нядаўна...
Так атрымалася, што асабіста ў нас з часоў СССР захавалася шмат манет  -- ладная частка мяшэчка. Куды іх прыстроіць, нешта не прыдумалі. Няхай сабе ляжаць. Месца ж шмат не займаюць, есці не просяць. Але нікому з нашай сям’і і фантазіі не хапіла б, што імі можна разлічыцца ў краме замест манетак сучасных.
А тут прыйшло ў галаву. Прычым, як мінімум, двум. Ці дзвюм. Па-першае, пакупніку. Відаць, падаў(ла) яе сярод іншых у жмені, стоячы ў чарзе, калі прадаўшчыца не дужа-то прыглядаецца да манет, а машынальна (хутчэй-хутчэй!) раскідвае іх па аддзяленнях. Памеры ж той, старой, і сучаснай супадаюць. А па-другое, сама прадаўшчыца затым яўна вырашыла пазбавіцца ад яе дакладна гэтак жа. І тут чамусьці ў выпадковасць не верыцца... Бо ўручылі тую манету не мне, а чалавеку пенсійнага ўзросту!
Колькі ні дапытвалася ў таты, у якой краме яго так “узнагародзілі”, пэўнага адказу не атрымала. Сказаў, што не памятае. Затое я прыкладна ведаю. І тым больш пільна зараз праглядаю рэшту, набываючы там што-кольвечы.
Вельмі не люблю, калі дураць людзей. Асабліва, калі ва ўстановах і арганізацыях. Удвая крыўдна, калі дураць тваіх родных, утрая -- калі гэта людзі сталага веку.
Непрыемна і сябе адчуваць абдуранай -- проста па няведанню. Бо ёсць такая зручная фармуліроўка “Няведанне не пазбаўляе ад адказнасці”, якую прымяняюць ужо не толькі як прававую норму, а пераносяць у любую галіну. Але немагчыма простаму абывацелю ведаць усё на ўзроўні прафесіяналаў: электрыка, газаўшчыка, прадаўца...
Не ўбачыў дату на пратэрмінаваным прадукце -- сам вінаваты. І не мае значэння, што фактычна сапсаванае не знялі своечасова з паліцы. Дзе былі ўласныя вочы?! Стомлены, пасля працы, не зірнуў?! Твае праблемы...
Добра не разгледзела ў хімчыстцы пафарбаваную скураную куртку, якую хуценька пакруцілі перад носам і адразу ўпакавалі?! Насі яе цяпер на дачы, бо ззаду атрымалася пляма:  ці то ад прасу, ці то да дна прыліпла... А распісалася ж ужо, што прэтэнзій няма. Ды наездзіся са сваёй правінцыі ў сталіцу з грузам у пошуках праўды...
Такіх прыкладаў -- безліч! І няхай абзываюць мяне занудай ды іншымі нядобрымі словамі ўслых ці паціху, але цяпер правяраю ў рэчы, якую збіраюся набыць, кожнае шво. Перш чым прымацаваць капейкі, атрыманыя на рэшту, да магнітнай манетніцы, пераглядаю кожную. Калі гэта не крама самаабслугоўвання, прашу прадаўшчыцу назваць канчатковы тэрмін рэалізацыі прадуктаў. Нягледзячы на незадаволенае: “Сёння прывезлі!” Як кажуць, давярай, але правярай!  Бо бывае, што прывезенае сёння зроблена пару-тройку дзён таму. Ды яшчэ я хачу выкарыстаць не адразу, а таксама пра пару дзён. Вось і набягае канчатковы тэрмін рэалізацыі.
...Усім тым, хто дурыць нас свядома ці несвядома, хочацца нагадаць пра закон бумерангу. Прыляціць жа назад абавязкова! І не трэба тады здзіўляцца, за што. Лепей сапраўды ставіцца да людзей так, як хочаш, каб яны ставіліся да цябе.

 
  • Elena-Leopold, 10.11.2017 22:16 #
    +1
    1
    С копеечками глаз да глаз нужен) Срок годности всегда проверять стараюсь. Но, честно говоря, в Беларуси я немного подрасслабилась) Здесь в этом плане гораздо строже. Хотя изредка откапываю просрочку. Но тогда я сразу зову сотрудников и прошу всё убрать. Такой вот я злыдень))) Убирают быстренько и даже спасибо говорят)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2017 09:51 #

      Вось і я цяпер усю жменьку капеечак, якія на рэшту даюць, прама ля касы і перабіраю... А з тэрмінам годнасці даўно не трапляю, бо таксама гляжу вачыма... А Вы -- добры "злыдзень"!   Іншы паскардзіўся б, куды трэба...
      ответить на комментарий
  • elina, 11.11.2017 09:57 #
    +3
    3
    Я невнимательная: не перебираю, редко пересчитываю, на кассе суетливая, чтобы быстрее освободить место следующему. И у меня в кошельке никогда не появлялись инородные копеечки. А если и появится, сильно не расстроюсь. 2 рубля на 2 евро похожи... может, и спутает кто, я не обижусь))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2017 10:02 #

          А-ха-ха!!! Супраць замежных грошай і я нічога не маю!!! Памятаю, зусім нязвыклыя да іх, у 2004-ым у Чэхіі спрабавалі разлічыцца ў кавярні польскімі грашыма...  Ну "капейкі" і "капейкі"... Але афіцыянт быў спрактыкаваны... А старыя савецкія нікуды не дзенеш... Плюс у нашым маленькім гарадку няма такіх чэргаў вялікіх, таму можна спакойна стаць і пакапацца... у рэшце...
      ответить на комментарий
    • kalinna, 11.11.2017 12:20 #
      +1
      1
      И я такая же) И вообще очень легко отношусь к финансовым потерям. Реакция одна - спасибо что деньгами))
      ответить на комментарий
      • elina, 11.11.2017 12:21 #

        точно.
        ответить на комментарий
  • Joy, 11.11.2017 09:59 #
    +1
    1
    Потребитель всегда более слабая сторона в отношениях с производителем, продавцом, посредником, именно по причине своего незнания.  Но если быть чуть настойчивее, "правды" всегда можно добиться) - механизмов для этого много: уполномоченные по защите прав в местных органах власти, общественные фонды по защите прав, минторг, суд.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2017 10:04 #

      Усё правільна, згодна. Толькі... зноў асаблівасць маленькага гарадка, дзе ўсе адно аднаго ведаюць. Тут жа, як кажуць, яшчэ жыць ды жыць... І наведвацца ў тую ж краму, бо асаблівага выбару іх няма... І кожны -- нечы кум, сват, брат... Уу-у-у-у-у-у-у...   
      ответить на комментарий
  • tianka, 11.11.2017 10:35 #
    +1
    1
    весь текст не осилила, мова.. А по поводу дурят. Может и не специально. Я сама как-то дала 10 коп российских, случайно в кошельке перемешались (а монет российских у меня хватает). И это было не специально, никого дурить не собиралась, тем более, что 10 коп - это не деньги!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2017 10:39 #

      Расійскія і я б забрала. А не тыя, якія выйшлі з абароту... паўстагоддзя таму!!!!!!!! У Вас ёсць такія ў кашальку??? У мяне няма...  А 10 капеек не грошы... Ну што ж... У нас цяпер у крамах любяць не дадаваць на рэшту капейку-дзве... Маўляў, няма... За год, я так прыкінула, недадачы набраўся рубель... Але для некага і гэта не грошы, веру... Усе мы розныя... Багатыя і бедныя... 
      ответить на комментарий
      • tianka, 11.11.2017 10:41 #

        есть и такие, разные есть
        ответить на комментарий
      • marisabel, 11.11.2017 12:07 #

        Да ну ладно, что такое рубль за год?) Мы гораздо больше теряем, проговариваем по телефону, переплачиваем за "бренды". Мне как-то два евро дали вместо двух рублей. У нас металлические деньги обмену не подлежат, поэтому их можно только на память оставить.
        ответить на комментарий
        • elina, 11.11.2017 12:11 #

          Мариша, что такое 2 евро для коммерческого директора камако?)) Давай мне, я тебе на них привезу что-нибудь оттуда))
          ответить на комментарий
          • marisabel, 11.11.2017 12:21 #
            +1
            1
            Так я вообще не парюсь, я них купаюсь, как Скрудж МакДак)))) Ну, а щито поделаешь?) Кто на что учился, ггг )))))))
            ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 11.11.2017 16:50 #

          Аааааааааа!!!! Хачу туды, дзе з беларускіх грошай рэшту даюць еўра -- проста так!!!!!   
          ответить на комментарий
          • marisabel, 11.11.2017 18:29 #

            А зачем они вам? У нас только бумажные можно обменять, а железная монета будет лежать без надобности)
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 11.11.2017 18:32 #

              Дык мне ж зайздросна!!!! Я таксама хачу ў іх пакупацца!!!   І да таго ж... Ці я за мяжу, ці родзічы, сябры... У гаспадарцы ўсё спатрэбіцца!!!   Вунь у мяне яшчэ з паездкі ў Львоў украінскія капеечкі ляжаць... Новенькія такія... Але не ў кашальку, вядома.
              ответить на комментарий
              • marisabel, 11.11.2017 18:36 #

                А у меня в кошельке, чтобы деньги водились, но я не спутаю - отдельно закрыты. А люди всякие... Может, коллекционерам носили, вы год чеканки посмотрите - вдруг монета редкая или юбилейная, денег кучу заработаете)
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 11.11.2017 18:38 #

                  І як? Водзяцца? Увы... У мяне такіх жа "рэдкіх" з часоў СССР... Мех...
                  ответить на комментарий
  • tianka, 11.11.2017 10:41 #
    +1
    1
    и логика где? то есть, кто-то, кто подкинул продавцу монету (может быть и пенсионер, кстати) нормальный, а продавец, которого обманули на 10 копеек, ненормальный, что хотел избавиться от монеты? Двойные стандарты вижу я
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 11.11.2017 11:16 #

    Не хвалюйцеся. Гэтыя фанцікі хуткая девальвіруюцца, і манеткі, на вялікі жаль,  знікнуць)  Мае спачуванні. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 11.11.2017 11:18 #

      А Вам будзе шкада манетак у такім выпадку??? Мне, па шчырасці, не... Нязручнасцяў з імі сапраўды шмат... 
      ответить на комментарий
  • june-V, 13.11.2017 19:07 #

    Можа, і не абдурылі. А, можа, хтосці даў гэтак жа пры аплаце. А касірка, у сваю чаргу, "адфутболіла". Маўляў, мне такую далі, а я што? Свайго кшталту інфантылізм. 
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, вчера в 11:30 #

    Как в Праге «разводят» туристов Прага — типичный европейский туристический центр. Узкие улочки, старая архитектура, красивые мосты через Влтаву — всё это привлекает сюда иностранцев со всего мира. К примеру, в 2013 году этот относительно небольшой город с населением 1,3 миллиона человек посетило 6,2 миллиона туристов. — Удивительно, но даже в центре Европы доверчивого туриста могут легко обмануть, — рассказал Рашид. — Например, раньше здесь периодически давали сдачу старыми белорусскими купюрами, которые стоят гораздо дешевле местных крон. А буквально вчера в горстке монет сдачи мне дали новые белорусские копейки. А 20 наших копеек (0,1 доллара) стоят гораздо меньше 20 крон (0,9 доллара). Читать полностью: https://42.tut.by/569045
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
26 постов
Последние комментарии
adelka
Nayana
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}