Па той бок журналістыкі / Травы дзяцінства

 Не памятаю, каб у маленстве бацькі дужа прымушалі нас да працы кшталту мыцця посуду, падлогі. Да таго ж, калі мне споўнілася тры гады, а брату сем, да нас у вёску, дзе мы тады жылі, прыехала бабуля Ксенія -- маміна маці са Смаленшчыны. Змалку прывучаная не толькі да цяжкай сялянскай працы, але і да вядзення хатняй гаспадаркі, яна і тут займалася гэтым, добра-такі палегчыўшы жыццё нашым бацькам-настаўнікам і забяспечыўшы нам бестурботнае дзяцінства.
Затое з якой цікавасцю мы з братам вучыліся ад мамы з татам збіраць грыбы і ягады! Тыя звычкі, спрактыкаванасць, патрэба нікуды не зніклі і праз дзесяцігоддзі. А яшчэ з вясковага дзяцінства памятаецца захапленне, якое асабіста я адчувала пры зборы лекавых траў. Бацькі набывалі кнігі, у якіх распавядалася пра іх карысць, змяшчаліся малюнкі. І як жа прыемна рабілася на душы, калі на лузе, на полі атрымлівалася знайсці тыя расліны!
У мінулым стагоддзі, пры тамтэйшай несапсаванай экалогіі, невялікай у параўнанні з сённяшняй загазаванасцю паветра, практычна поўнай адсутнасцю стрэсаў у цяперашнім іх разуменні, людзі насамрэч хварэлі меней. А медыцынскім работнікам, лячэбным установам давяралі неяк болей. Як і народнай медыцыне з яе лекавымі травамі.
Падбел, крываўнік, трыпутнік, піжма, святаяннік... І праз столькі гадоў яны – як добрыя сябры. Тады, у вёсцы, мы збіралі іх і іншыя лекавыя расліны: так, як патрэбна, і там, дзе патрэбна. Сушылі ў ценю. А затым надыходзіла самае захапляльнае: неслі здаваць гатовую сыравіну ў нарыхтоўчы пункт, размешчаны прама ў вёсцы.
Цікавілі, вядома, не грошы, а тагачасныя дэфіцытныя тавары. Гэта зараз купіць можна літаральна ўсё і ў любой колькасці, абы грошы. А тады быццам апошнія і меліся, але патрэбнага – не дастаць. Крыху лепшае забеспячэнне было ў Мінску. Але дзе ж туды наездзішся. З дэфіцытных тавараў, выдадзеных у абмен на лекавыя травы, мне запомніліся чамусьці толькі два. Першы – накрыўкі для хатніх нарыхтовак. Так, яны былі ў дэфіцыце! А другі – падкоўдранік. Вельмі прыгожы: ярка-сіні ў рознакаляровыя парасончыкі з кропелькамі вады. Не паверыце: ён і да гэтага часу яшчэ ёсць у нас на дачы! Во гэта якасць тавару!
... У першы ж год пераезду ў горад, улетку, далёка ад дарог, нават прасёлачных, мы адшукалі некалькі плантацый знаёмых лекавых раслін. Вельмі ўзрадаваліся. І з тым жа вясковым энтузіязмам узяліся за іх нарыхтоўку. Зразалі, сушылі, пакавалі. Нарэшце надышоў дзень, калі ўрачыста панеслі якасныя (!) лекавыя расліны ў нарыхтоўчую кантору. Канешне ж, было цікава: а што тут прапануюць на абмен?!
Сказаць, што на нас паглядзелі, як на дзівакоў, -- гэта не сказаць нічога. Чамусьці непатрэбным тут аказалася наша шчыраванне. І настолькі выразна нам далі гэта зразумець, што больш мы нават і не рабілі спробаў.
З цягам часу травы спатрэбіліся самім. І зараз мы іх зноў нарыхтоўваем, хаця і не ў прамысловым маштабе, а для ўласнага выкарыстання: для лекаў і для карыснай гарбаты. А бывае, трэба такія, якія не растуць у нашай мясцовасці. Альбо растуць, толькі мы іх не збіраем. Тады даводзіцца ісці ў аптэку. І часцяком проста дзіву даешся, наколькі непрывабнымі выглядаюць спакаваныя ў каробачкі не парэзаныя нават, а патрушчаныя, відавочна  перасушаныя расліны. Ды і думкі мімаволі ўзнікаюць: а дзе іх збіралі? І як сушылі? Ці далёка ад трасы? Ці ў ценю? Не праверыш жа.
Вось і сёння я вырашыла набыць у аптэцы траву багуну. Па даўняму рэцэпту з яго і святаянніку можна гатаваць такую смачную і карысную гарбату! Даўно не рабіла, захацелася чамусьці... Папіўшы гарбаты са скрыпеню (іван-чаю), засушанага-сферментаванага-высушанага па ўсіх правілах. 
І што???? Няма багуну, адказалі мне ў аптэцы. А заказаць?! Заказвалі, няма на базе... Эх, хоць ты зараз, нягледзячы на мокры снег і дождж, бяжы на тое балота за багуном! Можа, і з'ездзіла б насамрэч, гэта непадалёк. Але... Тэрмін збору прайшоў, на жаль. Траву тую збіраюць у жніўні-верасні... Папрашу пляменніцу-студэнтку, каб па мінскіх аптэках пашукала.
... А памяць не-не ды вяртае ў маленства. Калі травы былі чыстымі і духмянымі. Калі нарыхтоўвалі іх з такім задавальненнем. І калі звыклы сёння падкоўдранік здаваўся дзівам дзіўным, быў нагодай для шчырай радасці.


 
  • aksinia, 13.11.2017 20:03 #
    +1
    1
    Цiкавыя успамiны.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.11.2017 20:03 #
      +1
      1
      Шчыра дзякую!
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 13.11.2017 20:17 #
    +1
    1
    Травы дзяцінства...ммм... нешта... помню. Чабор! Казачны пах...Нібыта ў маці ёсць... О, шыпшына яшчэ. У наступныя выхадныя ірвану...а мо праз тыдзень. Неа...сама прыедзе і прывязе  
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 13.11.2017 20:19 #
      +1
      1
      Гарбата з чабору -- самае тое!!!! Ухваляю...
      ответить на комментарий
  • Akisun, 14.11.2017 16:25 #
    +2
    2
    Ой, мне тоже очень нравилось собирать травы с бабушкой. С тех пор и сны об этом снятся, как мы втроем: дедушка за рулем, рядом бабушка, а на заднем сиденье я, едем далеко-далеко в луга, где когда-то была их деревня. Высаживаемся на опушке и собираем ароматные травы.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.11.2017 19:29 #
      +1
      1
      Здорава!!!!! Прыемна сустрэць аднадумцу! 
      ответить на комментарий
      • Akisun, 15.11.2017 10:54 #
        +1
        1
        Такие вещи из детства не забываются. Вам спасибо, столько воспоминаний после прочтения!
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 15.11.2017 10:57 #
          +1
          1
          Сапраўды, не забываюцца... Дастаткова маленькага штуршка -- і ўсё паўстае так якрава перад вачыма, быццам было толькі ўчора...
          ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 17.11.2017 15:13 #
    +1
    1
    На работе доводилось, порой, пить чай с травками, когда мужики всю заварку на чифир спустят)))  А багульником болотным мы с коллегой даже траванулись однажды - он в больших количествах ядовит) И вообще я люблю чай травяной. Особенно с ромашкой, с шиповником, со смородиновыми листочками.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 17.11.2017 18:36 #
      +1
      1
      Ой, дык што ні вазьмі -- у вялікіх колькасцях атрута! Нават той жа святаяннік, які ад ста хвароб! А з багуном -- так, асцярожна трэба. Я ведаю...  Зрэшты, нехта мухаморы смажыць -- і жывы! А гарбата смачная з рознымі лісточкамі -- у сезон на дачы абавязкова гатуем!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
26 постов
Последние комментарии
adelka
Nayana
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}