Па той бок журналістыкі / Пра страчаную спадчыну -- крыху...

Вельмі цікавая вандроўка па свайму раёну ў мяне атрымалася ўчора. І краязнаўчая, і гістарычная, і пазнавальная, і паломніцкая... І сумная -- ад часткі ўбачанага і пачутага. Пра ўсё збіраюся распавядаць асобна, удумліва. А гэта -- першыя ўражанні, якія спакойна спаць не даюць.
Яшчэ гадоў 10-15 таму, здаецца, гэтыя гістарычныя будынкі ў вёсцы Раванічы Чэрвеньскага раёна выглядалі... весялей. А зараз...
На першым фотаздымку -- касцёл святога Антонія,1799 год. На другім -- палац Слатвінскіх, 18-19 стагоддзе. Па легендзе, нібыта былі звязаны падземным ходам. І быццам за савецкім часам ужо знаходзілі яго пачатак, які затым заклалі...
О, бязлітасны час! О, абыякавыя людзі! ПлАчу... Па агульнай нашай страчанай спадчыне...
 


 
  • Gina, 14.12.2017 23:08 #
    +2
    2
    На вялiкi жаль, шмат прыгожых, багацейшых, iстотных помнiкау архiтэктуры было знiшчана па усёй тэрыторыi нашай краiны. Вялiкi скарб, подых якога мы адчуваем.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 14.12.2017 23:12 #

      Сапраўды... І як жа сумна ўсведамляць, што ўсё магло б быць інакш... А ты нічога не можаш змяніць... Дзякуй за разуменне! Прыемна, што мы на адной хвалі...
      ответить на комментарий
      • Gina, 14.12.2017 23:16 #
        +1
        1
        Я гэтай тэмы кранаюся крыху, таму мне не абыякава.  Першы здымак вельмi хораша будзе выглядаць у чорна-белым варыянце, яшчэ больш драматычна..
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.12.2017 23:20 #

          Драматычнымі будуць здымкі ў асобным аповедзе... Гэта ж толькі акрэслена тэма... У мяне іх шмат. Там ва ўсіх падрабязнасцях жахі заняпаду і разбурэння. Чулым натурам заплакаць можна лёгка...
          ответить на комментарий
          • Gina, 14.12.2017 23:23 #
            +1
            1
            Я зразумела, што здымкау шмат, але мяне ужо першы уражыу.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 14.12.2017 23:26 #

              А калі пабачыць яшчэ на свае вочы... Абняць і плакаць. Я ўсё адысці адтуль не магла...Хаця ж бачу далёка не ў першы раз... Аднойчы нават... Але не, пра гэта ў аповедзе будзе...
              ответить на комментарий
              • Gina, 14.12.2017 23:30 #

                Чакаю.
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 14.12.2017 23:31 #

                  Дзякуй!
                  ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 14.12.2017 23:32 #

           Ну вось так...  
          ответить на комментарий
          • Gina, 14.12.2017 23:38 #
            +1
            1
            Дзякуй! Я б яшчэ пашаманiла крыху у фотарэдактары. Але.. будуць i iншыя здымкi у Вашым наступным посце.
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 15.12.2017 10:45 #

              Можаце браць за ўзор гэты, дазваляю!  Бо я сама -- за натуральнасць заўсёды. Ну, яркасць, кантраст, кадрыраванне  у Фоташопе -- гэта святое. А розныя эфекты -- не маё...
              ответить на комментарий
              • Gina, 15.12.2017 11:22 #
                +1
                1
                Я таксама не за эфекты.) Я мела на увазе тое, што i Вы.)
                ответить на комментарий
                • sonejka-ja, 15.12.2017 11:24 #

                      У мяне манітор не адкалібраваны як след на ноуце... У мяне-то нармалёва глядзіцца...  
                  ответить на комментарий
  • Lapka, 15.12.2017 09:04 #
    +1
    1
    Грустное зрелище((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.12.2017 10:45 #

      Так... А мяне як аматара даўніны яшчэ ж і разбірае не па-дзіцячы... 
      ответить на комментарий
  • elina, 15.12.2017 10:14 #
    +3
    3
    на это нет денег у государства. На ледовые памятники есть, на евровидение, на телевидение пустое...а на это нет...
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.12.2017 10:47 #

      Сапраўды. І гэта вельмі сумна. Галоўнае, і нашчадкам не прадаюць... А тут жа таксама цікавіліся. Кажуць, у той час, калі дахі на будынках яшчэ не абваліліся... 
      ответить на комментарий
      • elina, 15.12.2017 10:54 #

        получается, уничтожить выгоднее, чем отдать кому-то в пользование или владение
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 15.12.2017 10:57 #

          І вось гэтага мне ніколі не зразумець... Здаецца, не час усталявання савецкай улады, каб усё разбураць...
          ответить на комментарий
          • elina, 15.12.2017 10:59 #
            +1
            1
            вероятно, приход иностранцев к владениям может что-то пошатнуть в этой системе. Тогда нужно вводить закон, и все бывшие владения потребуют назад наследники. А это и отремонтированные, и действующие здания... тут политика еще та!
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 15.12.2017 10:59 #
              +1
              1
              Я таксама думаю ў гэты ж бок... Згодна!
              ответить на комментарий
  • krugli, 15.12.2017 11:32 #
    +2
    2
    Все эти полуразрушенные архитектурные красоты очень печалят в нашей стране. Не могу относиться равнодушно, всегда злят такие откровенные свидетельства приоритетов нашего государства.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.12.2017 11:39 #
      +1
      1
      Так... Не ведаю нават, хто можа ставіцца абыякава... І Вашыя пачуцці мне зразумелыя...
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 15.12.2017 18:57 #

    Інакш быць не магло. Геапалітычнае становішча Беларусі выбіраў не наш народ, а сама матухна прырода. Качэўнікі крыху патапталіся...  Во тут можна прачытаць аналітыку пра:   О нациях и цивилизациях  http://hvylya.net/analytics/society/o-natsiyah-i-tsivilizatsiyah.html
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 15.12.2017 21:59 #
      +1
      1
      О-о-о, каго я нарэшце зноўку бачу ў сваім блогу!    Вітаю! Дзякуй!
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
259 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}