Па той бок журналістыкі / Аднойчы 22 снежня...

Гэта ж трэба, як я паспела... Злавіла казачную прыгажосць нашага горада ў аб'ектыў фотаапарата літаральна за некалькі гадзін да дажджу! 
... Увечары 22 снежня было марозна і ветрана. Пакуль пару гадзін пахадзіла па горадзе, адубела! Але не шкадую. Канешне, жыхарам вялікіх гарадоў гэтыя кадры могуць падацца смешнымі. А ў нашым гарадку толькі ў апошнія пару-тройку гадоў пачалі хоць штосьці ўпрыгожваць па-сапраўднаму ... Таму нам -- у радасць!   
Закончыўшы позна ўвечары 22 снежня апрацоўваць фотаздымкі, пачула, як забарабаніў дождж. Ну вось табе і маеш! А толькі ж быў мароз...
Ну, а зараз, калі лужыны па пояс і бруд па калена, гэтыя бялюткія кадры -- рэлакс. Да вячэрніх яшчэ некалькі дзённых дадала...
Галоўны сімвал навагодніх святаў на плошчы Свабоды Чэрвеня.

“Чараўніца ёлка, ярка загарыся...

Гарадскі сквер ля плошчы Свабоды.

Святочная кампазіцыя ў скверы – любімае месца для фотасесій узімку

Крэатыўны снегавік на даху Чэрвеньскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Царква свяціцеля Мікалая Цудатворцы і без упрыгажэнняў выглядае ярка, гарманічна, па-святочнаму.

 Той рэдкі выпадак, калі ля банкамата філіяла “Беларусбанка” пуста

 Кінатэатр “Сучаснік” у чаканні наведвальнікаў.

 Раённы Дом культуры (ён жа – цэнтр культуры і адпачынку) значна папрыгажэў ад рамонту і... выцінанак на вокнах.

 Увечары Дом культуры глядзіцца таямніча. Шкада, што не свяціліся снегавікі справа...

 Шыкоўная ёлка на тэрыторыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (у народзе – санстанцыі). Чырвоны эфект у фатографа атрымаўся выпадкова.   

 Жывыя туі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на час святаў таксама сталі ёлкамі!

 Проста казачная ёлачка – яшчэ адна тамсама.


 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня для ўпрыгажэння максімальна выкарыстаў “натуру”.

 Дзесьці на вуліцах Чэрвеня акенца сагравае цяплом.

 Прыватная крама.

А ўдзень тэрыторыю "Бэбі-маркета” аздабляюць яшчэ Дзед Мароз, Снегавік і алень. Здымак зроблены ў першы даждлівы дзень.

Чэрвеньская цэнтральная раённая бальніца падрыхтавала сёлета шмат цікавостак.

Натуральная блакітная ёлка на бальнічнай тэрыторыі нечакана адчула сябе навагодняй прыгажуняй! 

Праходзіш па тэрыторыі бальніцы, а тут – Дзед Мароз! З падсветкай. 

Стоячы ля аддзялення хуткай дапамогі, так і хочацца цытаваць “Джэнтльменаў удачы”: “Дрэва там... такое...”

“Магічны” шар побач з ёлкай – таксама крэатыў медыкаў. 

 Яшчэ адзін нечаканы эфект: апошняе фота “аздобіў” снег!
 
  • Gina, 26.12.2017 21:03 #
    +1
    1
    Прыгожа! Маленькiя елачкi найбольш спадабалiся.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.12.2017 21:04 #

      Дзякуй! А мне асабліва -- тая, адна маленькая, у поўнай цемры! Убачыла -- ахнула: прама кадр з фільма... 
      ответить на комментарий
      • Gina, 26.12.2017 21:25 #
        +1
        1
        Мне - з чырвоным нiзам.)
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 26.12.2017 21:26 #

             Выпадковы эфект... Мне прыемна, што Вам спадабалася!  
          ответить на комментарий
  • pandolya, 26.12.2017 21:29 #
    +1
    1
    Прыгожа i фотаздымкi цудоуныя! Вельмi колер дк падабаецца))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.12.2017 21:30 #

      Дзякуй! Гэта пасля рамонту. Не паверыш -- мой любімы колер!    У мяне і куртка такога колеру, і швэдар, і нават "вокладка" смартфону!!!    
      ответить на комментарий
  • Lapka, 26.12.2017 21:59 #
    +1
    1
    Вот когда надо было НГ праздновать!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.12.2017 22:09 #

      А-ха-ха!!!!    Згодна!!!    Самае галоўнае -- настрой быў адпаведны... 
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 26.12.2017 23:07 #
    +1
    1
    Какой чудесный олень с санями! Как живой))) Дааа, быстро снежок "смылся")) Но я, злыдень, по нему не скучаю и радуюсь зелёной травке)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 26.12.2017 23:14 #
      +1
      1
         Не-не-не!!! Зялёнай траўцы асабіста я буду радавацца ў маі!!! А на Новы год хачу снегу-у-у-у-у-у-у--у-у-у-у--у-уу-у!!!!!!!!!  
      ответить на комментарий
      • Elena-Leopold, 26.12.2017 23:24 #
        +1
        1
        Нападае снег, абавязкова)))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 26.12.2017 23:34 #
          +1
          1
          Ага... Толькі... ПАСЛЯ Новага года...   
          ответить на комментарий
  • ushachy, 27.12.2017 08:36 #

    Хм.... Галоўныя плошчы тутэйшых мястэчкаў падобныя нiбы блiзнюкi. Упэўнены на 100 адсоткаў, што будынак з правага боку ад елкi - мясцовы "Белы дом" (у сэнсе - райвыканкам) ;)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 27.12.2017 09:51 #
      +1
      1
      А-ха-ха! А што ж яшчэ???  Дарэчы, я заўсёды так яго і называю...
      ответить на комментарий
      • ushachy, 27.12.2017 10:10 #

        Хiба што мая малая радзiма iстотна вызначылася. Ну, не зараз, а прынамсi год 20-25 таму. У тыя часы будынак ушацкага райвыканкама быў пафарбаваны у цёмна шэры, амаль чорны колер, таму зваўся "чорным домам". Недзе нават фотка захавалася.
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 27.12.2017 10:44 #

          Ого!!! Здзівілі...
          ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
308 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}