Па той бок журналістыкі / У мяне жыве... сасна! :)))

Ці хвоя -- як каму больш па-беларуску падабаецца...
... Вось штосьці сёлета ў дваццатых чыслах снежня раптам прыйшла мне ў галаву думка: "Хачу паставіць дома жывую сасну!" Што? Адкуль? Чаму? Не ведаю... Ніколі сасны ў нас не было. У дзяцінстве -- жывыя ёлкі, па якія хадзілі ў лес. Затым доўгі час -- ёлка штучная ў зале і букеты з яловых ды хваёвых лапак ва ўсіх пакоях і кухні. Упрыгожаныя, зразумела. А тут штосьці пераклініла...
Ціхенька агучыла сваю просьбу, асабліва не спадзеючыся... Іі-і-і-і-і... Мне падаравалі сасну!!! Першы раз у жыцці падаравалі навагодняе дрэўца!
Адразу скажу: высеклі яе ў тым месцы, дзе яна расці не павінна. А значыць, пад сякеру трапляла ў любым выпадку. Ёсць у леснікоў такія мясціны: пад лініямі электраперадач і г.д.
... Паўдня сасна ляжала непадалёк ад уваходу, вольна раскінуўшы галіны. А мы ўсе ледзь не з прабачэннямі ціснуліся міма... Затым усё ж агульнымі намаганнямі дрэўца заняло месца ў вядры з зямлёй, а затым "ускараскалася" на стульчык.
"І вот она, нарядная..." -- напявала я, ходзячы вакол і думаючы: а як жа яе ўпрыгожыць???
Павесіла гірлянду, уключыла...  Не, не падабаецца... Разоў дзесяць перавешвала так і гэтак... Кінула. Дацягнуўшыся, надзела вершаліну.

Затым прыйшла чарга шарыкаў. Ой, не падабаецца ўсё роўна... 

 Банцікі чырвоныя...

 Трохі тонкай мішуры...

 Хм... А быццам бы і нічога сабе... Глядзіцца...
А ў цемры і ўвогуле...

 
І вось у мяне цяпер рэлакс! Уключыць гірлянду, легчы на канапу і пазіраць знізу... Проста цуд!
Усіх -- з надыходзячым Новым годам -- шчыра, ад душы!!!
  • Lapka, 31.12.2017 21:03 #
    +1
    1
    Ёлочка, ёлка, лесной аромат, нужен для ёлки красивый наряд)) Красивая!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 31.12.2017 21:05 #

      Дзякуй! Толькі не ёлка, а сасна!!!!    Ой, а і праўда, забылася напісаць: яна так ПАХНЕ!!!! З надыходзячым Вас!!!!  
      ответить на комментарий
      • Lapka, 31.12.2017 21:09 #
        +1
        1
        Дзякуй! И вас!
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 31.12.2017 21:12 #

          Дзякую!
          ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 01.01.2018 01:00 #
    +1
    1
    С наступившим! С новеньким, счастливым, чудесным годом! Красивая сосенка - пушистая, нарядная!)))
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.01.2018 20:44 #
      +1
      1
      Алена, шчыра дзякую! І Вас з Новым годам! Хай не будзе сабачым, а будзе спрыяльным!   
      ответить на комментарий
  • Akisun, 01.01.2018 11:32 #
    +1
    1
    С Новым годом! Сосна-красавица! И колючки потом проще убирать. 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.01.2018 20:47 #
      +1
      1
      Сардэчна дзякую! З Новым годам Вас! Пабольш прыемных момантаў у жыцці і тэкстаў з фота тут!   
      ответить на комментарий
  • Joy, 01.01.2018 17:27 #
    +1
    1
    З Новым годам, Сонейка! 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 01.01.2018 20:48 #

      ДЗЯКУЙ! З Новым годам! Ух, як па тэме нашага надвор'я!     
      ответить на комментарий
  • readme, 03.01.2018 16:14 #
    +1
    1
    Давно хотим домой такую сосну поставить. Но пока размеры стандартной ели давят)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.01.2018 16:16 #

      Зразумела! А на мяне штосьці такое сёлета толькі накаціла...    І -- оп-ля! Але ж прасторы заняла сапраўды шмат... Цяпер яна галоўная, а мы міма ціснемся з паклонамі і прабачэннямі!!!   
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
300 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}