Па той бок журналістыкі / А да вас прыходзіў Дзед Мароз?!

 
Чамусьці дзіцячых успамінаў пра візіт гэтага самага патрэбнага ў Новы год казачнага персанажу мая памяць не захавала. Не, падчас школьных ранішнікаў Дзед Мароз з’яўляўся заўсёды. Варта было толькі ўсім дружна яго паклікаць – і вось ён, перад намі.
А яшчэ раней, у дашкольным узросце, мне нават пашчасціла ў спектаклі сыграць ролю яго своеасаблівага памочніка – юнага Новага года!
... Жылі мы тады ў вёсцы. Да гэтага часу памятаецца, як мяне везлі на санках па школьным калідоры. Ды толькі штосьці намудрылі з дзвярыма ў залу. Санкі ўцягваюць туды за вяровачку, а дзверы пакрысе зачыняюцца прама перад маім носам! Давялося ўскокваць і ўмешвацца ў працэс.
А ўпрыгажэнне ёлкі ў хаце?! У дзяцінстве – абавязкова жывой. А чаканне нечага таямнічага, што прыходзіць толькі ў навагоднюю ноч?! Нябачнага, нячутнага, але чароўнага і вельмі-вельмі добрага?! Але ўсё ж не магу сказаць, што гэта было чаканне менавіта Дзеда Мароза. Чаму? Не ведаю…
Упершыню пра яго з’яўленне раптам задумалася з дзясятак гадоў таму. Тады яшчэ не так шырока былі распаўсюджаны паслугі Дзеда Мароза і Снягуркі “па выкліку”, якімі зараз поўняцца газеты ды Сеціва Але на ўсіх навагодніх дзіцячых святах гэтыя персанажы абавязкова прысутнічалі.
“А зрэшты, чаму лічыцца, што Дзеда Мароза павінны чакаць толькі дзеці? – падумалася тады. – Мне, напрыклад, і зараз хочацца, каб ён прыйшоў.”
Як кажуць, бойцеся сваіх жаданняў, бо яны спраўджваюцца! Мо, не зусім так, як нам уяўлялася, і ўсё ж... “ Вось адчыняю дзверы, а на парозе – Дзед Мароз! – мроілася. – І ён зусім не пераблытаў кватэры, а прыйшоў да мяне…”
Ад прыемных уяўленняў-мараў адарваў тэлефонны званок. “Ты дома? Мы зараз забяжым на пяць хвілін!” – таропка прагаварыла ў трубку мая сяброўка з трэцяга паверху.
Ліхаманкава нашуся паміж халадзільнікам і сталом. Званок у дзверы. Зараней усміхаючыся ад прыемнасці сустрэчы з Томай і яе мужам Алегам адчыняю… І ад смеху проста саджуся на падлогу! Вы не паверыце, але на парозе – Дзед Мароз пры поўным парадзе! А з ім – Снягурка з дыядэмай. Мае сябры. Вось так проста і нечакана спраўдзілі запаветную мару дарослага жыцця.
Я да гэтага часу не ведаю, ці ёсць дзесьці штосьці нязведанае і таямнічае, якое можа, нягледзячы на ўсе законы фізікі, з’яўляцца ніадкуль. Але веру ў гэтае “нешта” і па сёння. А яшчэ дакладна ведаю, што цуды можна і трэба рабіць самім. Для сям’і, для сяброў, для знаёмых і нават незнаёмых. І хто ведае, можа, пасля аднекуль з’явіцца і тое самае, чароўнае, але абсалютна невытлумачальнае?! Чаго ў прынцыпе не можа быць у прыродзе?!
А мая гісторыя з Дзедам Марозам мела простае тлумачэнне. У той год муж сяброўкі на тагачасным месцы працы атрымаў ролю Дзеда Мароза. Для яе Алегу выдалі і адпаведны касцюм. Вось яго ён і вырашыў забраць дахаты. 31-га снежня ўвечары разам з Томай зайшоў у звыклай ужо ролі да мяне. Пасля накіраваўся віншаваць сваіх родных, якія жылі зусім непадалёк. Але пакуль Дзед Мароз са Снягуркай прайшлі тыя некалькі дзясяткаў метраў, іх спынілі, мо, разоў 20! Хто павітацца хацеў, хто сфатаграфавацца. Прахожыя падыходзілі, вадзіцелі спыняліся і выскоквалі з машын. Дарослыя смяяліся, радаваліся і захапляліся, як дзеці!
У першы дзень новага года я раптам падумала: “А мне ж ніхто не паверыць! Трэба дакументальнае пацверджанне факта!” І я запрасіла Дзеда Мароза са Снягуркай на фотасесію. Тагачасная звычайная “мыльніца” не падвяла! Здымкі атрымаліся яркімі. І далібог, калі зараз бяру іх у рукі, дык адчуваю такую незвычайную энергетыку! Зрэшты, яны захоўваюцца ў фотаальбоме. Гэты ж -- з Сеціва...
…А да вас прыходзіў Дзед Мароз?!

 
  • Lapka, 02.01.2018 14:25 #
    +1
    1
    Да, вот на этот НГ, со Снегурочкой!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.01.2018 14:25 #

      Клас!!! Здорава!!!  
      ответить на комментарий
      • Lapka, 02.01.2018 14:26 #
        +1
        1
        Причем, появились ниоткуда, дверь была закрыта))
        ответить на комментарий
        • sonejka-ja, 02.01.2018 14:27 #

               І што гэта было????
          ответить на комментарий
          • Lapka, 02.01.2018 14:28 #
            +1
            1
            Сама в шоке) Не могу раскрыть секрет, но фото остались)
            ответить на комментарий
            • sonejka-ja, 02.01.2018 14:29 #

                  Выдатна!!!!
              ответить на комментарий
  • Gina, 02.01.2018 14:28 #
    +1
    1
    Не, не прыходзiу, на жаль. Але б калi прыйшоу, я б раздавалася як малое дзiця.)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 02.01.2018 14:29 #

      Значыць, у Вас усё наперадзе, я ўпэўнена! 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
156 постов
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}