Па той бок журналістыкі / Мае любімыя жывёлы… :)))

 
Люблю перачытваць легенду пра тое, як Буда шукаў 12 жывёл, каб кожнай уручыць кіраванне годам. Памятаеце?! Згодна з ёй, першым быў Пацук (Мыш), затым Буйвал (Бык, Карова), Тыгр (добра, што хоць некалькі жывёл – без варыянтаў), Трус (Заяц, а па іншых звестках – Кот. Хм???), Дракон, Змяя, Конь, Каза (Авечка + мужчынскія варыянты абедзвюх. Жартую, але штосьці ў гэтым ёсць!), Малпа, Певень, Сабака (варыянтаў не прапаноўваць!), Свіння (Кабан). У мяне ж атрымаўся крыху іншы парадак. І першай была – Малпа.
… Тагачасная каляжанка падаравала невялікую мяккую цацку яркага чырвонага колеру да Новага года. Адсядзеўшы два тыдні пад ёлкай, Малпа знайшла сабе зручнае месца на паліцы. На наступны год я выпадкова ўбачыла ў продажы невялічкага Пеўніка. І набыла, сама не ведаю, чаму, чарговы сімвал года. Так пад ёлкай апынуліся ўжо дзве цацкі – адна перадавала ўладу другой. І няхай сабе па кітайскаму календару Новы год прыходзіць не ў ноч з 31-га снежня на 1-га студзеня, а значна пазней, у лютым, з таго часу ў нас у сям’і з’явілася традыцыя: у апошніх чыслах снежня набываць чарговую мяккую цацку. Прычым купіць усе адразу асабіста мне было нецікава. Значна цікавей – вось так, па адной у год.
За некаторымі давялося пабегаць-паездзіць. Іншыя з’яўляліся ў продажы літаральна 31-га снежня. Памятаю, як доўга не магла рашыцца набыць Змяю… Бр-р-р-р-р-р! Непрыемныя адчуванні. Асабліва калі прыгадаць сустрэчу з імі, жывымі, у лесе падчас збору ягад ці грыбоў. Згледжваеш-то яе заўсёды знянацку! А тады і віск, і піск, і крыкі на ўвесь лес, і сэрца з грудзей выскоквае. Але ж, як кажуць, з песні слоў не выкінеш. Толькі ўсе цацкі-змеі, якія трапляліся, былі сапраўды такімі, што страшна іх у рукі ўзяць!
Нарэшце ўбачыла ў аддзяленні сувязі больш-менш прывабную. Але ж во бяда. Трэба мне сёння, а аддзел не гандлюе ўжо. І толькі дзякуючы знаёмаму аператару сувязі, якая перабралася праз высокі бар’ер і прадала мне цацку, я яе займела ў той год.
Дужа арыгінальная трапілася Свіння – з тэніснай ракеткай! Ну, і з трыкалорам... А вось за Быком (ён жа – Карова, ён жа – Буйвал, і ўсё ў адной асобе. Жартую!) давялося выбірацца са сваёй правінцыі ў Мінск, бо не было нічога цікавага на мясцовых базарах. Паехала – і не пашкадавала. Апрача прыгожага жоўценькага колеру цацка парадавала і іншым: пры націсканні выдавала такое мычанне і, прабачце, дэбільнае іржанне, што ўсе навакольныя проста клаліся ад смеху!
І пра кожны сімвал года, пра асаблівасці яго выбару і набыцця можна расказваць цэлыя гісторыі. А яшчэ ж іх можна прыдумляць! Але вось ужо цацак – адзінаццаць. Засталася апошняя – Авечка. Альбо Каза. Напачатку не вырашыла, каго набыць. Хто прыгажэйшы. А пасля – пачалося, як заўсёды. То памерчык не той, то колер, то выраз… хм… “фэйсу” (каб жа не пакрыўдзіць сімвал году!). І, таксама, як заўсёды, аказалася, што першая думка была правільнай. Да першай жа ўпадабанай Авечкі я і вярнулася.
… Раней марыла: вось збяру 12 цацак – і на гэтым спынюся. І буду пасля штогод урачыста садзіць іх пад ёлку. Затым задумалася. Мо, да кожнай падабраць пару?! Але ўсё ж пакінула, як ёсць -- вынік дванаццацігадовага збірання.
А фота зроблена яшчэ ў год Авечкі! Тады ёлачка была ў нас жывая…


 
  • Lapka, 03.01.2018 17:56 #
    +1
    1
    Они у вас такие милые)
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 03.01.2018 17:58 #

      Дзякуй!!!!    
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
105 постов
Последние комментарии
Olga-A
Udachnik
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}