Па той бок журналістыкі / Нечаканая госця

"А ты зможаш сфатаграфаваць божую кароўку?!" -- з нечаканым пытаннем падышоў да мяне ўчора ўвечары тата.
Хм... Я ўжо прыкідвала, ці змагу да лета купіць патрэбны аб'ектыў да свайго фотаапарата, бо звычайным, нават на максімальным павелічэнні... Ой, наўрад...
Але, як аказалася, лета чакаць не трэба! Божая кароўка прыляцела да нас у госці на пачатку студзеня! Прызямлілася на стол-кнігу ў зале і па-гаспадарску пачала яе асвойваць. А мы назіралі за гэтай нечаканай госцяй, стаіўшы дыханне...
З усіх спробаў сфатаграфаваць яе на два фотаапараты атрымалася больш-менш толькі гэтак ... Не надта, але... Што маем. Вядома ж, хацелася наладзіць госці фотасесію... І на кветачцы зняць, і на лісціку, і на сасне навагодняй, але... Пашкадавала браць у рукі... Няхай жыве!
 Відавочна, зусім не даспадобы ёй прыйшлася ўспышка фотаапарата. Бегаць па паверхні стала яна пачала яшчэ больш нервова, усімі сваімі кропачкамі паказваючы: "Ды адстаньце ад мяне, людзі! Ну што вы -- божай кароўкі не бачылі?!" А пасля і ўвогуле крыльцы разгарнула.
Божая кароўка ў студзені?! Не-а... Не бачылі... Але маўклівую просьбу пачулі. Адсталі...
Жыві, дарагая, гасцюй!
  • aksinia, 06.01.2018 23:17 #
    +1
    1
    Чудесно! Если так и дальше с погодой пойдёт - ждём и майских жуков уже тогда))
    ответить на комментарий
  • sonejka-ja, 06.01.2018 23:24 #
    +1
    1
    А-ха-ха!!!! Толькі не ў кватэру чакаем!!!!     Вольная жылплошча ёсць толькі для божай кароўкі. Адной!
    ответить на комментарий
  • poker-face, 06.01.2018 23:28 #
    +3
    3
    Прелесть, а не зима в этом году ))) божья коровка, потом бабочки...) классная гостья!
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.01.2018 23:29 #

      Ага... Дзякуй! Супраць бабачак нічога не маю... Не так даўно капусніца жыла на цыкламене!  
      ответить на комментарий
  • Elena-Leopold, 06.01.2018 23:31 #
    +1
    1
    Ох, раненько она, торопыга, проснулась - сейчас как ударят холода, замёрзнет же... 
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 06.01.2018 23:34 #
      +1
      1
      Не дадзім замерзнуць! Няхай грэецца ля батарэі -- месца ёй не шкада! А па праўдзе... Сама перажываю... Я іх вельмі люблю -- божых каровак...
      ответить на комментарий
  • Clown, 07.01.2018 00:39 #
    +1
    1
    Мы с детьми сегодня паучка видели на улице.
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2018 10:55 #

      О, біялагічная разнастайнасць абуджаецца цяпер у студзені... На вуліцы, трэба ж...
      ответить на комментарий
  • Lapka, 07.01.2018 06:25 #
    +1
    1
    Жалко бедолагу, не время ей сейчас((
    ответить на комментарий
    • sonejka-ja, 07.01.2018 10:55 #

      Увы і ах...
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
sonejka-ja
156 постов
Последние комментарии
Akisun учора ў 06:48
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}